Logo Polskiego Radia
Print

У польскіх гарадах 44% шлюбаў завяршаюцца разводамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.02.2017 16:30
У мінулым годзе 64 тысячы жахыроў Польшчы падалі на развод.
foto:flickr.pl

Кожнае трэцяе сужэнства заканчваецца ў Польшчы разводам. Палякі найчасьцей разводзяцца з-за несупадзеньня характару, здрады альбо алькагольнай залежнасьці мужа ці жонкі.

Разводзяцца пераважна пары, у якіх стаж не перавышае 10 гадоў. Аднак разводзяцца таксама пары, якія пражылі разам 20-30 гадоў. У гэтым выпадку на развод падаюць найчасьцей жанчыны.

У 2016 годзе разьвяліся 64 тысячы пар.

Значна часьцей распадаюцца сужэнствы ў горадзе, а не на вёсцы. – У горадзе разводам заканчваецца 44% шлюбаў, на вёсцы – 22%, – зазначае дэмограф прафэсар Пётр Шукальскі.

У двух трэціх выпадкаў на развод падае жанчына.

Рост актыўнасьці жанчын у гэтым пляне зьвязаны, з аднаго боку, з замацаваньнем незалежнасьці жанчыны, а з другога – з адсутнасьцю грамадзкага асуджэньня тых, хто пакідае мужоў.

Псыхоляг Збігнеў Нэнцкі (Zbihgniew Nęcki) дадае, што жанчын заахвочвае таксама паўсюднае меркаваньне, што чалавек мусіць шукаць сваё шчасьце. - І калі адзін мужчына ня даў гэтага шчасьця, то трэба яго шукаць у іншага, – кажа псыхоляг.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт