Logo Polskiego Radia
Print

Такіх «кліентаў» на АЗС ніхто не спадзяваўся! (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2017 19:09
Раптоўна ў краму ўляцелі тры маладыя казулі й пачалі кружляць вакол паліцаў.
www.pixabay.com

Такіх «кліентаў» на аўтазаправачнай станцыі ніхто не спадзяваўся! Здарэньне мела месца на АЗС у гарадку Гранд-Фолс ва ўсходняй Канадзе. Раптоўна ў краму ўляцелі тры маладыя казулі, якія пачалі кружляць вакол паліцаў. Жывёлы поўнасьцю страцілі арыентацыю й ня ведалі, як выбрацца з крамы. На дапамогу прыйшоў мужчына, які адкрыў ім дзьверы. Казулі выскачылі й паімчаліся ў лясныя прасторы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт