Logo Polskiego Radia
Print

Палац Патоцкіх – Вэрсаль на Падляшшы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2017 15:15
  • Радзынь Падляскі.mp3
Упрыгожаньні палаца - гэта твор жыцьця стваральніка стылю ракако ў Польшчы Ёгана Хрызастома Рэдлера.
radzyn-podl.pl

Палац Патоцкіх – Вэрсаль на Падляшшы
Упрыгожаньні палаца - гэта твор жыцьця стваральніка стылю ракако ў Польшчы Ёгана Хрызастома Рэдлера.
Сёньня запрашаю ў шыкоўную рэзыдэнцыю ў стылі ракако, якой зьяўляецца Палац Патоцкіх у Радзыні Падляскім на ўсходзе Польшчы. З-за сваіх высокіх мастацкіх каштоўнасьцяў гэты архітэктурны аб’ект уваходзіць у дзесятку найпрыгажэйшых комплексаў гэткага тыпу ў Эўропе.
Да гэтай групы належаць, сярод іншага, Вэрсаль, Цвінгер у Дрэздэне, а таксама Палац Браніцкіх (Branicki) у Польшчы. У сваю чаргу выключнасьцю ў маштабе Эўропы зьяўляюцца скульптуры аўтарства Ёгана Хрызастома Рэдлера (Johann Chrisostomus Redler), якія ўпрыгожваюць палац і зімовы парк.
Іх выключную каштоўнасьць вызначае ня толькі майстэрства скульптара, але таксама факт, што ў палацы ў Радзыні Падляскім яны захаваліся па сёньняшні дзень амаль у першапачатковым выглядзе. Акрамя таго, будынак упрыгожваюць арыгінальныя скульптуры, якімі можна палюбавацца проста „з вуліцы”.
Аднак гісторыя палацу ў Радзыні Падляскім не пачынаецца з XVIII стагодзьдзя й ад сям’і Патоцкіх (Potocki), дзякуючы якім ён атрымаў форму рэзыдэнцыі. Першая будоўля на месцы сёньняшняга палацу была ўзьведзеная яшчэ ў XV стагодзьдзі сям’ёй Казаноўскіх (Kazanowski) і мела характар сярэднявечнай крэпасьці.
Вялікая рэканструкцыя, якая канчаткова вызначыла характар палацу, адбылася пасьля таго, як яго ўладальнікам сталі Патоцкія: Марыяна з Концкіх(Marianna z Kątskich) і яе муж Эўстахій Патоцкі (Eustachy Potocki) - генэрал літоўскай артылерыі й судзьдзя. Багатае сужэнства з выдатных сям’яў вырашыла стварыць у Радзыні сваё радавое гняздо. Таму палацу трэба было надаць адпаведны ранг. Гэта ў Патоцкіх атрымалася. У Радзынь прыяжджалі багатыя магнаты, часам для таго, каб падгледзець некаторыя элемэнты палацу.
У Радзыні ўзьнік шыкоўны аб’ект, які лічыцца адным з самых прыгожых прыкладаў стылю ракако ня толькі ў Польшчы, але і ў Эўропе. А яго шыкоўнасьць падкрэсьліваюць скульптуры аўтарства вядомага тагачаснага мастака Ёгана Хрызастома Рэдлера.
Галоўным архітэктарам палаца быў Якуб Фантана (Jakub Fontana) - вядомы архітэктар італьянскага паходжаньня, аўтар многіх сьвецкіх і рэлігійных будынкаў (касьцёлаў, бальніцаў, палацаў і асабнякоў), архітэктар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Праца па рэканструкцыі палаца Патоцкіх пачалася напрыканцы 1749 і пачатку 1750 гадоў, працягвалася да 1759 году. З 1755 году, таксама паводле плянаў Фантана, быў створаны парк. Фантана таксама праектаваў скульптуры, выкананыя Рэдлерам, і званіцу, якая знаходзіцца ў касьцёле сьвятой Тройцы ў Радзыні.
Радзыньскі палаца-паркавы комплекс уяўляе сабой францускі тып званы "entre cour et jardin" (паміж дваром і паркам). Найбольш выдатным прыкладам гэтага стылю зьяўляецца палац у Вэрсалі. Галоўны будынак разьмяшчаецца паміж ганаровым дваром і паркам або агародам, якія разьмешчаныя ў задняй частцы палаца.
Асноўны будынак комплексу пабудаваны ў форме прастакутніка й мае два паверхі, пакрытыя высокім шатровым дахам з мансарднымі вокнамі.
Перпэндыкулярна да асноўнага будынку распасьціраюцца крылы, у якіх - больш ці менш у сярэдзіне – разьмешчаныя брамы зь вежамі, завершаныя скульптурным дэкорам, асабліва заходняя брама. Гэтыя вежы зьяўляюцца асаблівым дэкаратыўным элемэнтам, выключным на тэрыторыі Польшчы.
Да галоўнай брамы вядзе дамба, якая праходзіць паміж сажалкамі.
На жаль, у выніку пажару, які адбыўся ў ліпені 1944 году, інтэр'ер палаца згарэў. Яго выгляд захаваўся на нешматлікіх фотаздымках. Яны паказваюць залі, аформленыя ў стылі француска-саксонскага ракако, якому была характэрная далікатнасьць, празрыстасьць і сьціпласьць элемэнтаў упрыгожаньня. Скульптуры Рэдлера, якія дэкаруюць палац Патоцкіх, унікальныя ў Эўропе. Гэта таксама самы каштоўны элемэнт палаца-паркавага комплексу. Адначасова яны зьяўляюцца адзіным, настолькі буйным скульптарскім праектам майстра, які захаваўся па сёньняшні дзень.
Іх аўтар, Яган Хрызастом Рэдлер, быў адным з самых вялікіх і самых творчых скульптараў сваёй эпохі. Ён належаў да невялікай групы скульптараў, якія ў палове XVIII стагодзьдзя стварылі школы скульптуры ракако ў Польшчы. Тым ня менш, працай жыцьця Рэдлера зьяўляецца ўпрыгожаньне палаца Патоцкіх у Радзыні Падляскім.
Найбагацей яго скульптурамі ўпрыгожаная Заходняя брама, разьмешчаная з боку горада. Тут можна пабачыць усе віды элемэнтаў, якія можна знайсьці ў багатай арнамэнтацыі палаца.
radzyn-podl.pl/аз

Сёньня запрашаю ў шыкоўную рэзыдэнцыю ў стылі ракако, якой зьяўляецца Палац Патоцкіх у Радзыні Падляскім на ўсходзе Польшчы. З-за сваіх высокіх мастацкіх каштоўнасьцяў гэты архітэктурны аб’ект уваходзіць у дзесятку найпрыгажэйшых комплексаў гэткага тыпу ў Эўропе.

Да гэтай групы належаць, сярод іншага, Вэрсаль, Цвінгер у Дрэздэне, а таксама Палац Браніцкіх (Branicki) у Беластоку. У сваю чаргу выключнасьцю ў маштабе Эўропы зьяўляюцца скульптуры аўтарства Ёгана Хрызастома Рэдлера (Johann Chrisostomus Redler), якія ўпрыгожваюць палац і зімовы парк.

Іх выключную каштоўнасьць вызначае ня толькі майстэрства скульптара, але таксама факт, што ў палацы ў Радзыні Падляскім яны захаваліся па сёньняшні дзень амаль у першапачатковым выглядзе. Акрамя таго, будынак упрыгожваюць арыгінальныя скульптуры, якімі можна палюбавацца проста „з вуліцы”.

Photo:
Photo: radzyn-podl.pl

Аднак гісторыя палацу ў Радзыні Падляскім не пачынаецца з XVIII стагодзьдзя й ад сям’і Патоцкіх (Potocki), дзякуючы якім ён атрымаў форму рэзыдэнцыі. Першая будоўля на месцы сёньняшняга палацу была ўзьведзеная яшчэ ў XV стагодзьдзі сям’ёй Казаноўскіх (Kazanowski) і мела характар сярэднявечнай крэпасьці.

Вялікая рэканструкцыя, якая канчаткова вызначыла характар палацу, адбылася пасьля таго, як яго ўладальнікам сталі Патоцкія: Марыяна з Концкіх(Marianna z Kątskich) і яе муж Эўстахій Патоцкі (Eustachy Potocki) - генэрал літоўскай артылерыі й судзьдзя. Багатае сужэнства з выдатных сям’яў вырашыла стварыць у Радзыні сваё радавое гняздо. Таму палацу трэба было надаць адпаведны ранг. Гэта ў Патоцкіх атрымалася. У Радзынь прыяжджалі багатыя магнаты, часам для таго, каб падгледзець некаторыя элемэнты палацу.

Photo:radzyn-podl.pl
Photo:radzyn-podl.pl

У Радзыні ўзьнік шыкоўны аб’ект, які лічыцца адным з самых прыгожых прыкладаў стылю ракако ня толькі ў Польшчы, але і ў Эўропе. А яго шыкоўнасьць падкрэсьліваюць скульптуры аўтарства вядомага тагачаснага мастака Ёгана Хрызастома Рэдлера.

Галоўным архітэктарам палаца быў Якуб Фантана (Jakub Fontana) - вядомы архітэктар італьянскага паходжаньня, аўтар многіх сьвецкіх і рэлігійных будынкаў (касьцёлаў, бальніцаў, палацаў і асабнякоў), архітэктар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Праца па рэканструкцыі палаца Патоцкіх пачалася напрыканцы 1749 і пачатку 1750 гадоў, працягвалася да 1759 году. З 1755 году, таксама паводле плянаў Фантана, быў створаны парк. Фантана таксама праектаваў скульптуры, выкананыя Рэдлерам, і званіцу, якая знаходзіцца ў касьцёле сьвятой Тройцы ў Радзыні.

Радзыньскі палаца-паркавы комплекс уяўляе сабой францускі тып званы "entre cour et jardin" (паміж дваром і паркам). Найбольш выдатным прыкладам гэтага стылю зьяўляецца палац у Вэрсалі. Галоўны будынак разьмяшчаецца паміж ганаровым дваром і паркам або агародам, якія разьмешчаныя ў задняй частцы палаца.
Асноўны будынак комплексу пабудаваны ў форме прастакутніка й мае два паверхі, пакрытыя высокім шатровым дахам з мансарднымі вокнамі.

Перпэндыкулярна да асноўнага будынку распасьціраюцца крылы, у якіх - больш ці менш у сярэдзіне – разьмешчаныя брамы зь вежамі, завершаныя скульптурным дэкорам, асабліва заходняя брама. Гэтыя вежы зьяўляюцца асаблівым дэкаратыўным элемэнтам, выключным на тэрыторыі Польшчы. Да галоўнай брамы вядзе дамба, якая праходзіць паміж сажалкамі.

На жаль, у выніку пажару, які адбыўся ў ліпені 1944 году, інтэр'ер палаца згарэў. Яго выгляд захаваўся на нешматлікіх фотаздымках. Яны паказваюць залі, аформленыя ў стылі француска-саксонскага ракако, якому была характэрная далікатнасьць, празрыстасьць і сьціпласьць элемэнтаў упрыгожаньня. Скульптуры Рэдлера, якія дэкаруюць палац Патоцкіх, унікальныя ў Эўропе. Гэта таксама самы каштоўны элемэнт палаца-паркавага комплексу. Адначасова яны зьяўляюцца адзіным, настолькі буйным скульптарскім праектам майстра, які захаваўся па сёньняшні дзень.

Photo:radzyn-podl.pl
Photo:radzyn-podl.pl

Іх аўтар, Яган Хрызастом Рэдлер, быў адным з самых вялікіх і самых творчых скульптараў сваёй эпохі. Ён належаў да невялікай групы скульптараў, якія ў палове XVIII стагодзьдзя стварылі школы скульптуры ракако ў Польшчы. Тым ня менш, працай жыцьця Рэдлера зьяўляецца ўпрыгожаньне палаца Патоцкіх у Радзыні Падляскім.

Найбагацей яго скульптурамі ўпрыгожаная Заходняя брама, разьмешчаная з боку горада. Тут можна пабачыць усе віды элемэнтаў, якія можна знайсьці ў багатай арнамэнтацыі палаца.

radzyn-podl.pl/pl.wikipedia.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт