Польшча робіць стаўку на электрамабільнасьць
Палякі плянуюць распрацаваць праект польскага электрычнага аўтамабіля.
Гданьская энэргетычная група „Энэрга” плянуе распрацаваць праект польскай батарэі для электрычных аўтамабіляў, паведамляе „Puls Biznesu”.
Старшыня групы Дэніэл Абайтэк (Daniel Obajtek) пакуль ня хоча раскрываць падрабязнасьцяў праекта.
„Дасьледаваньні працягваюцца й яны сынхранізаваныя зь іншымі працамі, якія ачольвае Міністэрства энэргетыкі”, - заявіў Абайтэк.
Два месяцы таму група „Энэрга” зрабіла моцную стаўку на інавацыі. Між іншым, адкрыла Цэнтар дасьледаваньняў і распрацовак і паабяцала вылучыць у сярэднім па 40 мільёнаў злотых у год на інавацыі. У цяперашні час група працуе, між іншым, над спосабамі захоўваньня энэргіі.
Распрацоўка польскай батарэі для электрамабіляў упісваецца ва ўрадавы плян электрамабільнасьці. Яго прыярытэтам зьяўляецца стварэньне польскага праекта электрычнага аўтамабіля, які павінен складацца ў 60% з польскіх запчастак.
Тым часам нядаўна „Энэрга” адкрыла ў Гданьску пракат электрычных аўтамабіляў, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз