Logo Polskiego Radia
Print

Расьце хваля кібэратакаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2017 16:24
Фірмы часта зьдзяйсьняюць памылкі ў працэсе аховы сваіх прылад.
pixabay.com

За мінулае паўгоду амаль 25 адсоткаў фірмаў і арганізацый у сьвеце сталі ахвярай віруса RoughTed, які ў рамках зламыснай рэклямнай кампаніі інсталяваў на кампутарах карыстальнікаў непажаданую кампутарную праграму. Паводле справаздачы Check point Security, колькасьць кібэратакаў на фірмы з выкарыстаньнем шкодных праграм (melware) за апошні год вырасла на 900%, а кожную гадзіну адбываецца 971 інцыдэнт такога роду. Спэцыялісты заўважаюць, што раптоўна расьце таксама колькасьць атакаў на мабільныя прылады. Хваля кібэрзлачыннасьці залівае інтэрнэт таму, што паводле экспэртаў, усё прасьцей іх зьдзяйсьняць, - кажа Войцех Глажэўскі (Wojciech Głażewski), дырэктар Check Point Software Polska.

В.Глажэўскі: Апошнім часам мы змагаемся з гучнай зьявай – атакі ransom¬ware (вымагальнікаў), або атакі, якія выкарыстоўваюць простыя мэханізмы распаўсюду. Некаторыя зь іх настолькі пасьпяховыя, што закранулі 20% арганізацый і кампаній у сьвеце. Варта сказаць аб двух асноўных мэтадах аховы ад кібэратакі. Першы- гэта тэхналягічная абарона. Карацей кажучы, гэта праграма, якая абараняе кампутар, смартфон і кампутарную сыстэму фірмы ад усталяваньня непажаданай кампутарнай праграмы. Наступная справа - гэта ўсьведамленьне карыстальнікаў. Тое, што ў маёй кішэні знаходзіцца смартфон і ён ні да чаго не падключаны, не азначае, што ён не падвяргаецца кібэратацы. Трэба разумець, што ўсё, што я выконваю з дапамогай гэтай прылады, можа выклікаць намнога шырія наступствы, чым я бачу на экране.

Нягледзячы на вялікую рызыку, у далейшым многія прадпрыемствы й кампаніі засяроджваюць свае высілкі на выяўленьне пагрозы й кібэратакаў, замест таго, каб уводзіць дзеяньні, якія могуць іх прадухіліць, асабліва ў выпадку мабільных прылад.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт