Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы "купляюць" віетнамскіх жон

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2017 08:09
Часам яны нават ня ведаюць, што бяруць у жонкі дзяўчат, выкрадзеных мафіяй, якая займаецца гандлем людзьмі.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Newsweek: У Кітаі не хапае жанчын, таму ўсё больш кітайцаў «купляюць» жонку з Віетнаму. Часам яны нават ня ведаюць, што бяруць у жонкі дзяўчат, выкрадзеных мафіяй, якая займаецца гандлем людзьмі. Усё ж, часьцей за ўсё, кітайскія мужчыны не пераймаюцца гэтым.

Сцэнар амаль заўсёды аднолькавы. Маладых дзяўчын абманваюць хлопцы, якія працуюць для гандляроў людзьмі. Пасьля некалькіх тыдняў знаёмства ў сеціве праходзіць сустрэча. Ахвярам даюць наркотыкі. У сябе яны прыходзяць ужо на другім боку мяжы, у руках гандляроў людзьмі.

Віною ўсяму зьяўляецца палітыка аднаго дзіцяці, уведзеная ўрадам у 1979 годзе. Цягам 30 гадоў на сьвет прыйшло значна больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак. Маючы права толькі на адно дзіця, жанчыны найчасьцей пазбаўляліся ад плоду жаночага роду. Згодна з традыцыяй, хлопец гарантаваў шчасьце і посьпех роду.

Хоць палітыку аднаго дзіцяці адмянілі два гады таму, то яе вынікам стала жахлівая нераўнавага полаў. У Кітаі на 100 дзяўчынак прыходзіцца 118 хлопчыкаў. Прагназуецца, што да 2020 году ў краіне будзе на 30 млн мужчын больш, чым жанчын. Адгэтуль бярэцца вялікая папулярнасьць на замежных жонак.

Зьдзелкі маюць эканамічнае і грамадзкае тлумачэньне. У Кітаі мужчына павінен заплаціць за жонку яе бацькам. Гэта могуць зрабіць толькі багатыя кітайцы. У Пэкіне стаўка складае ў сярэднім 30 тысяч даляраў, у правінцыі – некалькі дзесяткаў тысяч.

У выніку кітайскія жанчыны ў пошуках багатых мужчын едуць у гарады, а на правінцыях узьнікаюць вёскі халасьцякоў. Мужчыны з правінцыі часта ня маюць грошай на мясцовую жонку, таму яны карыстаюцца паслугамі мафіі, якія крадуць жанчын з суседніх краін, таксама з Лаосу ці Камбоджы.

Віетнамскі ўрад падлічвае, што 70% выкрадзеных жанчын прымушаюць выйсьці замуж за кітайцаў, рэшта трапляе ў публічныя дамы ў Кітаі і Малайзіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт