Выхад на пэнсію часам варта адкласьці
Кожны дадатковы год працы – гэта павышэньне будучай пэнсіі на 8-10%.
У Польшчы быў паніжаны ўзрост выхаду на пэнсію. З 1 кастрычніка бягучага году жанчыны могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьцеў 60, а мужчыны - 65 гадоў. Аднак, паводле экспэртаў, варта добра прадумаць гэткае рашэньне.
„Ёсьць шмат фактараў, якіх неабходна ўзяць пад увагу падчас вылічэньня памеру пэнсіі для канкрэтнай асобы. Таму не існуе просты адказ на пытаньне: каму аплочваецца высьці на пэнсію, а каму - не”, - кажа ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” намесьнік міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі (Marcin Zieleniecki).
Ці варта адкласьці рашэньне аб выхадзе на пэнсію? Паводле экспэртаў, у цяперашні час сытуацыя на рынку працы гэтаму спрыяе. Гаворка ідзе пра тое, што магчымасьці працягу прафэсійнай кар’еры нават пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту значна большыя, чым некалькі гадоў таму. Гэта датычыць як пэнсіянэраў, так і тых, хто вырашыць застацца на рынку працы.
Намесьнік міністра нагадвае таксама, што, паводле цяперашніх ацэнак, кожны дадатковы год актыўнасьці на рынку працы – гэта павышэньне будучай пэнсіі на 8-10%.
Хто ўсё ж вырашыць аб выхадзе на пэнсію, павінен устрымацца з гэтым да ліпеня або жніўня. Менавіта тады ў краіне заплянавана індэксацыя пэнсій.
„Іншыя крытэрыі бяруцца пад увагу, калі на пэнсію зьбіраецца, напрыклад, настаўнік. У яго выпадку спыненьне працоўнага кантракту прыпадае з канцом школьнага году. Па-іншаму сытуацыя выглядае ў выпадку дзяржаўнага чыноўніка, які павінен пачакаць з выгадам на пэнсію да канца першага кварталу будучага году, калі атрымлівае гэтак званую 13-ю зарплату. Для яго гэта важны даход”, - тлумачыць віцэ-міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз
У Польшчы быў паніжаны ўзрост выхаду на пэнсію. З 1 кастрычніка бягучага году жанчыны могуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьцеў 60, а мужчыны - 65 гадоў. Аднак, паводле экспэртаў, варта добра прадумаць гэткае рашэньне.
„Ёсьць шмат фактараў, якіх неабходна ўзяць пад увагу падчас вылічэньня памеру пэнсіі для канкрэтнай асобы. Таму не існуе простага адказу на пытаньне: каму аплочваецца выйсьці на пэнсію, а каму - не”, - кажа ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” намесьнік міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі (Marcin Zieleniecki).
Ці варта адкласьці рашэньне аб выхадзе на пэнсію? Паводле экспэртаў, у цяперашні час сытуацыя на рынку працы гэтаму спрыяе. Гаворка ідзе пра тое, што магчымасьці працягу прафэсійнай кар’еры нават пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту значна большыя, чым некалькі гадоў таму. Гэта датычыць як пэнсіянэраў, так і тых, хто вырашыць застацца на рынку працы.
Намесьнік міністра нагадвае таксама, што, паводле цяперашніх ацэнак, кожны дадатковы год актыўнасьці на рынку працы – гэта павышэньне будучай пэнсіі на 8-10%.
Хто ўсё ж вырашыць аб выхадзе на пэнсію, павінен устрымацца з гэтым да ліпеня або жніўня. Менавіта тады ў краіне заплянавана індэксацыя пэнсій.
„Іншыя крытэрыі бяруцца пад увагу, калі на пэнсію зьбіраецца, напрыклад, настаўнік. У яго выпадку спыненьне працоўнага кантракту прыпадае з канцом школьнага году. Па-іншаму сытуацыя выглядае ў выпадку дзяржаўнага чыноўніка, які павінен пачакаць з выхадам на пэнсію да канца першага кварталу будучага году, калі атрымлівае гэтак званую 13-ю зарплату. Для яго гэта важны даход”, - тлумачыць віцэ-міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз