Logo Polskiego Radia
Print

Брытанец праляцеў 25 км на паветраных шарыках (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 17:11
Палёт ён назваў «фантастычнай, але адначасова жахлівай падзеяй» у сваім жыцьці.
Момант палёту Тома МорганаМомант палёту Тома Морганаpixabay.com/Public Domain CC0

38-гадовы брытанец Том Морган вырашыў арыгінальным чынам пазнаёміцца з краявідамі афрыканскай дзяржавы Батсвана. Эксцэнтрык пастанавіў убачыць краіну з вышыні й падняўся ў паветра на...паветраных шарах.

Ажно два дні ён надзімаў шары геліем. Пазьней прычапіў іх да садовага крэсла і ў ім падняўся на вышыню 2400 мэтраў. На шарах Том Морган праляцеў 25 кілямэтраў.

Пасьля прызямленьня брытанец сказаў, што момантамі было вельмі страшна, асабліва тады, калі адзін за другім шары пачалі лопаць. Палёт ён назваў «фантастычнай, але адначасова жахлівай падзеяй» у сваім жыцьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт