Logo Polskiego Radia
Print

Новы Тарг – цэнтар Падгаля (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2017 15:28
  • Новы Тарг.mp3
Ужо многія стагодзьдзі горад вядомы гандлем, рамяством, асабліва вырабам кажухоў і абутку.
Новы ТаргНовы ТаргBy Blooo - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4476557

Польскае/Запрашаем у Польшчу
Новы Тарг – цэнтар Падгаля (ФОТА)
Ужо многія стагодзьдзі горад вядомы гандлем, рамяством, асабліва вырабам кажухоў і абутку.
Новы Тарг (Nowy Targ) – гэта адміністрацыйны цэнтар Падгаля (Podhale), вядомага горнага рэгіёну на поўдні Польшчы. Горад мае больш за 650-гадавую гісторыю. Многія стагодзьдзі ён быў вядомы гандлем, рамяством, асабліва вырабам кажухоў і абутку. Навакольныя жыхары называюць Новы Тарг – проста „Горадам”.
&&&&&&&&&&&&&&&&&
Новы Тарг за ўвесь час свайго існаваньня перажываў як добрыя, так і цяжкія пэрыяды. Пачатак сыстэмных пераўтварэньняў у Польшчы ў 1990-х гадах запомніўся ў першую чаргу банкруцтвам мясцовага скуранога заводу NZPS-Podhale. Завод у пэрыяд свайго росквіту працаўладкоўваў да 8 тысяч супрацоўнікаў з горада й ваколіц.
Гэты драматычны працэс прайшоў на шчасьце даволі мякка. Цяпер на месцы былога заводу дзейнічае зона прамысловых паслуг, у тым ліку вядомая ў Польшчы й сьвеце абутковая фабрыка „Wojas”.
&&&&&&&&&&&&&&&
Сучасны Новы Тарг – гэта горад спорту й актыўнага адпачынку. Гэта гарантуюць такія аб’екты як Ледзяная заля, футбольны стадыён, шматлікія дарожкі для аматараў бегавых і горных лыжаў, а таксама тэнісныя корты, пешаходныя й веласіпедныя сьцежкі й спартыўны аэрапорт.
Такім чынам любіцелі парашутнага, лыжнага, веласіпеднага, а нават коннага спорту ці веславаньня знойдуць тут для сябе нешта цікавае.
&&&&&&&&&&&&&&
Аднак Новы Тарг - гэта таксама прывабнае месца для аматараў архітэктуры й гісторыі. Знаходзячыся ў горадзе яны павінны абавязкова наведаць касьцёл сьвятой Катажыны - заступніцы горада. Сьвятыня была пабудаваная ў XIV стагодзьдзі й па сёньняшні дзень можа пахваліцца прыгожымі садамі над Чорным Дунайцам (Czarny Dunajec). Улетку ў касьцёле адбываюцца канцэрты арганнай музыкі.
Нельга забываць таксама пра другі драўляны касьцёл сьвятой Анны з XV стагодзьдзя, распаложаны на другім берагу ракі. Абедзьве сьвятыні ўнесеныя ў сьпіс Гатычнага шляху - помнікаў драўлянай атхітэктуры.
У сваю чаргу ў цэнтры гораду знаходзіцца ратуша з XIX стагодзьдзя, у якой разьмяшчаецца Падгалянскі музэй. У Музэі можна пазнаёміцца зь цікавай выставай, якая расказвае пра жыцьцё жыхароў рэгіёну ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.
У Новым Таргу знаходзіцца вялікі гандлёвы рынак, які на працягу многіх стагодзьдзяў выконваў функцыю пляцоўкі для кірмашоў. Цяпер у яго цэнтры стаіць прыгожа рэстаўраваная ратуша. Будынак выдатна выглядае на фоне паркавых дрэваў і лавачак. Да канца XVIII стагодзьдзя будынкі на рынку былі драўляныя, але яны згарэлі ў 1784 годзе. Пазьней на іх месцы былі ўзьведзеныя цагляныя шматкватэрныя дамы.
&&&&&&&&&&&&&&&&
У Новы Тарг прыцягваюць кірмашы. Пачаткова яны адбываліся выключна па чацьвяргах, а цяпер таксама па суботах, а нават нядзелях. Кірмашы - гэта ня толькі месца пакупак для мясцовых жыхароў, але таксама цікавінка для гасьцей з усяе Польшчы й замежжа. Тут можна сустрэць, між іншым, славакаў, расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў.
На кірмашы ў Новым Таргу можна купіць усё – мясцовыя кажухі, абутак, а таксама падгалянскія прысмакі, у тым ліку сыры з авечага малака.
аз

By
By Lollencja - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=35275730

Аднак Новы Тарг - гэта таксама прывабнае месца для аматараў архітэктуры й гісторыі. Знаходзячыся ў горадзе яны павінны абавязкова наведаць касьцёл сьвятой Катажыны - заступніцы горада. Сьвятыня была пабудаваная ў XIV стагодзьдзі й па сёньняшні дзень можа пахваліцца прыгожымі садамі над Чорным Дунайцам (Czarny Dunajec). Улетку ў касьцёле адбываюцца канцэрты арганнай музыкі.

Нельга забываць таксама пра другі драўляны касьцёл сьвятой Анны з XV стагодзьдзя, распаложаны на другім берагу ракі. Абедзьве сьвятыні ўнесеныя ў сьпіс Гатычнага шляху - помнікаў драўлянай атхітэктуры.

У сваю чаргу ў цэнтры гораду знаходзіцца ратуша з XIX стагодзьдзя, у якой разьмяшчаецца Падгалянскі музэй. У Музэі можна пазнаёміцца зь цікавай выставай, якая расказвае пра жыцьцё жыхароў рэгіёну ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.

By
By Andrzej Otrębski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/ w/index.php?curid=44236273

У Новым Таргу знаходзіцца вялікі гандлёвы рынак, які на працягу многіх стагодзьдзяў выконваў функцыю пляцоўкі для кірмашоў. Цяпер у яго цэнтры стаіць прыгожа рэстаўраваная ратуша. Будынак выдатна выглядае на фоне паркавых дрэваў і лавачак. Да канца XVIII стагодзьдзя будынкі на рынку былі драўляныя, але яны згарэлі ў 1784 годзе. Пазьней на іх месцы былі ўзьведзеныя цагляныя шматкватэрныя дамы.

By
By Doko Ing. Mgr. Jozef Kotulič - Praca własna, CC BY 3.0, https:// commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=9671657

У Новы Тарг прыцягваюць кірмашы. Пачаткова яны адбываліся выключна па чацьвяргах, а цяпер таксама па суботах, а нават нядзелях. Кірмашы - гэта ня толькі месца пакупак для мясцовых жыхароў, але таксама цікавінка для гасьцей з усяе Польшчы й замежжа. Тут можна сустрэць, між іншым, славакаў, расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў.

На кірмашы ў Новым Таргу можна купіць усё – мясцовыя кажухі, абутак, а таксама падгалянскія прысмакі, у тым ліку сыры з авечага малака.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт