Каляднага карпа, магчыма, ня хопіць усім палякам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.12.2017 17:04
                    
                                 
                
                
                    Сёлета карп у сажалках меншы чым звычайна, разам з гэтым агульная вытворчасьць будзе меншай.
                
                
                    
                         фото: www.pixabay.com
фото: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сёлета ў крамах будзе менш карпа. А гэта азначае, што традыцыйная на польскім калядным стале рыба падаражэе. Паводле эканамістаў -  нават на 15%. Надвор’е не паспрыяла рыбаводзтву. Халодная вясна, дажджлівы верасень не дазволі карпу расьці.
Сёлета карп у сажалках меншы чым звычайна, разам з гэтым агульная вытворчасьць будзе меншай. Рыбаводы папярэджваюць, што на каляды карпа, магчыма, ня хопіць усім.
У гандлёвых сетках жывы карп каштуе ад 9 да 20 злотых (2-5 эўра), туша - 23-27 злотых (5,5 – 6,5 эўра). Канкурэнцыяй для польскай рыбы зьяўляецца карп, імпартаваны з Чэхіі або Славакіі.
Карп у Польшчы зьяўляецца сэзоннай рыбай. У прынцыпе, палякі яго купляюць толькі на Каляды. У сярэднім на аднаго паляка прыходзіцца амаль 1 кіляграм карпа.
Перад сьвятамі Раства ў Польшчы даражэе таксама селядзец. Гэтая рыба, як і карп, таксама зьяўляецца традыцыйнай на сьвяточным стале. Карпа палякі ядуць толькі на Каляды, а селядзец – круглы год.
яс