У сёньняшняй экалягічнай рубрыцы АВ будзе шукаць адказ на пытаньне, ці абаграваньне дамоў драўнінай – гэта экалягічна ці не? На гэтую тэму ў кантэксьце смогу спрачаюцца многія экспэрты.
Апошнім часам вельмі шмат гаворыцца пра смог і яго прычыны. Сярод іх пералічваюцца выхлапныя газы з транспарту, заводы і прадпрыемствы, а асабліва падкрэсьліваюцца хатнія катлы і печкі. Эколягі б’юць трывогу, што ў значнай ступені за смог адказвае спальваньне вугалю і драўніны.
І пра апошнюю мы і паразмаўляем. Ёсьць шмат мітаў, калі гаворка ідзе пра спальваньне драўніны ў печках ці камінах. Рацыю маюць абодва бакі – і эколягі, і тыя, хто паліць у печках дровамі. Як гэта вельмі часта бывае, праўда ляжыць па сярэдзіне. Ці можна з чыстым сумленьнем паліць у печках дровамі т не прычыняцца да ўзьнікненьня смогу?
Экалягічная арганізацыя «Польская смогавая трывога», якая найбольш актыўна займаецца змаганьнем са смогам пераконвае, што мітам зьяўляецца сьцьвярджэньне, што драўніна – гэта экалягічны прадукт. «Калі гаворка пра выкіды забруджаньня ў паветра (P,M 2,5, WWA), дровы бываюць параўнальнымі да сярэдняй якасьці вугалю. Многае аднак залежыць ад катла, печкі ці каміна, спосабу абаграваньня, канкрэтнага паліва. Аднак зьяўляецца фактам, што, напрыклад, у Варшаве ў раёнах прыватных дамоў, дзе жыхары часта абаграваюцца камінамі, паветра значна горшае, чым у раёнах з шматпавярховымі дамамі з цэнтральным абаграваньнем», – чытаем на старонках Польскай смогавай трывогі.
З такім меркаваньнем не да канца пагаджаюцца лесьнікі і вытворцы камінаў, якія становяцца ў абарону драўніны. «Замест таго, каб пужаць, лепш адукаваць», – пераконваюць яны. Адпаведна падрыхтаваныя дровы ня мусяць выкідваць шкодныя субстанцыі ў атмасфэру ці ў сярэдзіну дому, дзе знаходзіцца камін. Акрамя адпаведнага паліва, важным зьяўляецца найперш спосаб распальваньня агню ў каміне.
Мацей Паўлоўскі з рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у Варшаве пераконвае, што калі дровы адпаведна падрыхтаваныя, то яны не прычыняюцца да ўзьнікненьня смогу.
М. Паўлоўскі: Калі дровы падрыхтаваныя адпаведна і мы правільна распальваем у каміне, то мы не забруджваем навакольнае асяродзьдзе. Дровы, адпаведныя для печак і камінаў, павінны быць добра прасушаныя, адпаведна падрыхтаваныя. Калі гэтыя правілы выконваюцца, то мы топім печку экалягічным чынам. Падчас гарэньня з драўніны вызваляецца вугаль, але ён потым вернецца ў прыроду і зноўку будзе ўбудаваны ў дрэвы. Такім чынам з яго далей узьнікае дрэва.
Дровы, якія можна паліць у камінах, павінны мець вільготнасьць 15-20%. Для гэтага палены неабходна сушыць мінімум 2-3 гады. Сьвежае дрэва адразу з лесу, якое сушылася коратка, утрымлівае 50-60% вады, што вельмі моцна паніжае яго энэргетычную вартасьць, якая складае 2 кВг з 1 кг драўніны. Адпаведнымі зьяўляюцца дровы, вільготнасьць якіх складае 12-20%. Энэргетычная вартасьць такіх дроў – 4 кВг з 1 кг драўніны. Дровы павінны быць падрыхтаваныя адпаведным чынам: палены ня могуць быць вельмі тоўстымі. Ідэальныя гэта палены вагай 1,5 кг ці дыямэтрам 10 см.
Спальваючы мокрыя дровы мы вельмі рызыкуем. У выніку спалучэньня вільготнасьці з дымам, у коміне ўзьнікае слой крэазоту (драўнянай смалы), якая зьяўляецца непасрэднай прычынай пажару коміна. Крэазот таксама зьмяншае эфэктыўнасьць печак і камінаў.
Экспэрты адзначаюць, што для «экалягічнай» топкі драўнінай дровы неабходна распальваць зьверху. Для распальваньня агню трэба выбіраць выключна падпалкі. Замест можна выкарыстаць кару з бярозы, але ніколі газэты, кардон ці ўпакоўкі. Чаму? Газэта вельмі хутка згарае, яна зробленая з паперы, апрацаванай злучэньнямі хлёру з надрукаванай фарбай, яка ўтрымлівае цяжкія мэталы, напрыклад, ртуць. Ад спаленай газэты застаецца шмат дробнага попелу, які лёгка вылятае праз комін у паветра ці праз дзьверкі каміну ў памяшканьне.
Такім чынам, падводзячы вынік, можна сказаць, што і праціўнікі і прыхільнікі топкі печак драўнінай маюць рацыю. Усё ж, калі прытрымлівацца некалькіх асноўных правіл, то дровы могуць быць цалкам бясьпечным і экалягічным палівам.
Апошнім часам вельмі шмат гаворыцца пра смог і яго прычыны. Сярод іх пералічваюцца выхлапныя газы з транспарту, заводы і прадпрыемствы, а асабліва падкрэсьліваюцца хатнія катлы і печкі. Эколягі б’юць трывогу, што ў значнай ступені за смог адказвае спальваньне вугалю і драўніны.
Ёсьць шмат мітаў, калі гаворка ідзе пра спальваньне драўніны ў печках ці камінах. Рацыю маюць абодва бакі – і эколягі, і тыя, хто паліць у печках дровамі. Як гэта вельмі часта бывае, праўда ляжыць па сярэдзіне. Ці можна з чыстым сумленьнем паліць у печках дровамі т не прычыняцца да ўзьнікненьня смогу?

ав