У гэтым выпуску я распавяду вам, дарагія слухачы, пра польскі рок-гурт, створаны ў далёкія 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя. Заснавала яго вакалістка Ванда Кветнеўска (Wanda Kwietniewska), якая раней пакінула іншы калектыў – Лёмбард (Lombard). І заснавала ўласны, які назвала Банда і Ванда. Ужо першы альбом прынёс групе вялікую папулярнасьць, многія песьні сталі шлягерамі. Нягледзячы на гэта, група распалася, праіснаваўшы толькі чатыры гады. Ванда Кветнеўска выступала самастойна, але не ўдалося ёй дабіцца такога посьпеху, як з гуртом. І таму на пачатку 90-ых гурт узнавіў сваю дзейнасьць, але праз два гады зноў распаўся, а ў 2000 музыкі зноў пачалі сьпяваць разам, праўда, пад крыху іншым назовам – «Ванда і банда» – і нават запісалі некалькі вялікіх хітоў.
А кампазыцыя «Сем пажаданьняў», якую я прапаную вашай увазе, уваходзіла ў склад чацьвёртай кружэлкі групы «Ванда і банда». Кампакт утрымлівае песьні з папулярнага кінасэрыялу для моладзі пад аднайменным назовам «Сем пажаданьняў». Фільм здымаўся ў 80-ыя гады, а ўсе песьні на кружэлцы, выдадзенай у 2009 годзе – гэта не арыгіналы, а кампазыцыі, запісаныя нанава. Любіцелі сэрыялу так доўга зьвярталіся да яго аўтараў з просьбамі выдаць кружэлку, што ўрэшце просьба была споўненая. Тэксты песьняў напісаў сцэнарыст сэрыялу Мацей Зэмбаты (Maciej Zambaty), а музыку – Джон Портэр (John Porter).
Siedem życzeń spełni się
Jak w tygodniu siedem dni
Pomyśl dobrze czego chcesz
Zanim powiesz
Siedem życzeń, życzeń twych
Jak mądrości siedem bram
Czy potrafisz przez nie przejść
Będąc sobą
Siedem życzeń, siedem życzeń,
Siedem życzeń, siedem życzeń, siedem życzeń
Siedem życzeń jak we śnie
Albo w bajce którą znasz
Los ci dał wielką moc, czarodziejską
Siedem życzeń wybierz sam
Nie pomoże ci w tym nikt
Co jest dobre a co złe
Rozważ w sercu
Siedem życzeń spełni się
Jak magicznych siedem liczb
Nie uciekniesz choćbyś chciał
Przed wyborem
Siedem życzeń, życzeń twych
Jak mądrości siedem bram
Czy potrafisz przez nie przejść
Będąc sobą
Сем пажаданьняў споўніцца, як у тыдні сем дзён. Добра падумай, чаго ты хочаш, перад тым, як скажаш сем пажаданьняў, тваіх пажаданьняў. Сем пажаданьняў як мудрасьці сем брамаў. Ці ты здолееш праз іх прайсьці, будучы сабой?
Сем пажаданьняў, сем пажаданьняў...
Сем пажаданьняў як у сьне альбо ў казцы, якую ты ведаеш. Лёс даў табе вялікую моц, чарадзейскую. Сем пажаданьняў выберы сам, не дапаможа табе ў гэтым ніхто. Што добра, а што дрэнна – разьбярыся ў сэрцы.
Сем пажаданьняў споўніцца як магічных сем лічбаў. Ты не ўцячэш, нават калі б хацеў, ад выбару. Сем пажаданьняў, як мудрасьці сем брамаў. Ці здолееш праз іх прайсьці, будучы сабой?
Siedem życzeń – сем пажаданьняў. У прынцыпе, тут няма пра што расьпісвацца, польскае życzenie – гэта беларускае пажаданьне, можна па-польску «coś komuś życzyć» – нешта камусьці жадаць, як правіла «z okazji» чагосьці – з нагоды дня нараджэньня, сьвятаў, Новага году (urodzin, świąt, Nowego Roku). Дарэчы, дзень перад Новым годам і навагодняя ноч называюцца ў Польшчы Sylwester, паколькі 31 сьнежня адзначаюцца імяніны менавіта Сыльвэстра. У навагоднюю ноч многія палякі, ды і ня толькі, называюць уласныя пажаданьні самі да сябе, на якія ў Польшчы кажуць «postanowienia noworoczne». З прыходам Новага году людзям здаецца, што цяпер яны будуць больш адказныя, дысцыплінаваныя, што іх жыцьцё будзе лепшым. І таму яны абяцаюць сабе, напрыклад, кінуць курыць, пахудзець, больш займацца спортам, менш працаваць і г.д. Як правіла ад гэтых пастаноў ужо праз два-тры месяцы нічога не застаецца, але прыходзіць чарговы Новы год, і ўсё пачынаецца с пачатку.
W bajce, którą znasz – у казцы, якую ты ведаеш. Нагадваю, што ў польскай мове ёсьць два дзеясловы з падобным значэньнем, але яны выкарыстоўваюцца ў крыху іншых кантэкстах. Znać i wiedzieć – і першы, і другі выраз перакладаецца на беларускую мову словам «ведаць», таму яны могуць выклікаць цяжкасьці ў чалавека, які ня ведае добра польскай мовы. Самае важнае тое, што znać можна што або каго, а wiedzieć аб чым, аб кім, альбо wiedzieć, że – ведаць, што. І калі прытрымлівацца гэтага правіла, то не павінны ўзьнікаць цяжкасьці.
Znam tego człowieka, pracowałam z nim kiedyś – Я ведаю гэтага чалавека, мы калісьці разам працавалі.
Wiem, że jutro nie ma zajęć na uczelni, dlatego nie przygotowuję się – я ведаю, што заўтра няма заняткаў у ВНУ, таму не рыхтуюся.
Nie uciekniesz przed wyborem – не ўцячэш ад выбару. Палякі ўцякаюць перад чым, перад кім, а не ад чаго або ад каго.
Przeciętny człowiek raczej nie jest w stanie uciec przed psem – Звычайны чалавек хутчэй ня здолее ўцячы ад сабакі.
нг