Ці зімы будуць усё цяплейшыя?
Самая нізкая тэмпэратура ў Польшчы была 10 лютага 1929 году ў Кракаве – мінус 33 градусы.
Апошнія гады зімы больш нагадваюць асеньне-веснавы пэрыяд. Усё сьведчыць аб тым, што сёлетнія Каляды і Новы год таксама будуць цёплымі, хоць яшчэ некалькі тыдняў прагнозы давалі шанец на зімовую атмасфэру. Ці на столькі розныя зімы сьведчаць аб кліматычных анамаліях?
Сёньня нашым госьцем зьяўляецца кліматоляг прафэсар Яніна Трэпіньска. Скажыце, калі ласка, што адбываецца з нашай зімой. Раз яна такая, раз іншая. Ці гэта нармальна?
Я. Трэпіньска: У прынцыпе, гэта нармальна. У нашым кліматычным поясе кожная зіма іншая. І гэта сапраўды правяраецца. Калі прааналізаваць назіраньні за кліматам цягам апошніх 200 гадоў, то гэта выразна бачна. Заўсёды зіма пачыналася ў розны час. Раз пачыналася ў лістападзе, а заканчвалася ў сакавіку. Часамі пачыналася ў студзені й трывала вельмі коратка. Найчасьцей самым халодным месяцам быў люты. Апошнімі гадамі марозныя пэрыяды параўнальна кароткія, з малой колькасьцю сьнегу.
Самая нізкая тэмпэратура ў Польшчы была зафіксавана менавіта ў лютым. 10 лютага 1929 году ў Кракаве было мінус 33 градусы.
Усё больш навукоўцаў пагаджаюцца з тым, што глябальнае пацяпленьне клімату – гэта факт. Ці ў розных кліматычных паясах гэтае ацяпленьне адбываецца па-рознаму?
Я. Трэпіньска: Так, гэта адбываецца вельмі па-рознаму. Напрыклад, у гарачым клімаце ваганьні клімату слаба заўважальныя. Для гэтых кліматычных паясоў характэрныя разнастайныя ападкі ў розныя пары году. У субтрапічным поясе гэта асабліва цяжка ўспрымаецца. Гэта прычыны шматлікіх катастрофаў ня толькі ў надвор’і, але таксама й грамадзкіх бедаў. Напрыклад, у Сырыі некалькі дзесяткаў гадоў таму масавыя ўцечкі людзей былі выкліканыя доўгатэрміновай сушай. І ўсе гэтыя зьявы пераплятаюцца, накладваюцца адна на адну. Гаворачы пра зьмены клімату, ніколі нельга гаварыць пра нейкую адну кліматычную зьяву.
Паводле вас, глябальнае ацяпленьне зьяўляецца вынікам некалькіх фактараў. Аднак многія сьцьвярджаюць, што глябальныя зьмены клімату выкліканыя празьмернымі выкідамі ў атмасфэру цяплічных газаў, а асаблівым чынам дыяксіду вугляроду.
Я. Трэпіньска: І гэта вельмі аднабаковы погляд на працэсы, якія адбываюцца ў зямной атмасфэры. Гэтыя працэсы ўтвараюць цэлы ланцуг, зьвязаных паміж сабой прычын і наступстваў. У сваю чаргу ёсьць натуральныя прычыны – вельмі моцныя. Я перакананая, што прырода значна мацнейшая за чалавека, калі казаць пра прыродныя зьявы. Гаворачы пра зьмены клімату трэба ацэньваць розныя цыклы – сонечнай актыўнасьці, акіянічнай актыўнасьці. Браць пад увагу й іншыя зьявы на зямным шары. Калі да гэтага дадаць дзейнасьць чалавека, то паяўляецца складаны вобраз прычыны глябальнага пацяпленьня.
Яшчэ ня так даўно (нават у 50-х гадах мінулага стагодзьдзя) вучоныя казалі пра ахаладжэньне клімату. Насамрэч, пра пацяпленьне можна казаць у апошніх ста гадах. Яно пачалося ў часы, калі не было выхлапных газаў і выкідаў цяплічных газаў прадпрыемствамі.
Я. Трэпіньска: Паявіўся шэраг артыкулаў, між іншым, вядомага польскага кліматоляга прафэсара Аляксандра Касібы, які ў 50-х гадах пісаў пра ахаладжэньне клімату цэлай Эўропы. Гэта настолькі нетрывалая зьява, што вельмі складана вызначыць якую-небудзь трывалую тэндэнцыю. Гэта праўда, што пад канец 20- стагодзьдзя, у 90-х гадах былі выразна гарачыя гады. У нашым стагодзьдзі таксама здараюцца гарачыя гады, шмат людзей памерла ад перагрэву арганізму. Выразна бачна, што зімы сталіся значна карацейшыя. У прыродзе выступаюць вельмі розныя дзіўныя зьявы, якія пасьля ўплываюць на ацэнку клімату.
Каб зрабіць ацэнку клімату, трэба прааналізаваць дастаткова доўгі адрэзак часу. Толькі ў выніку аналізу доўгіх гадоў можна палічыць сярэднія розных элемэнтаў клімату – сярэднюю тэмпэратуру, колькасьць ападкаў, сонечны й пахмурны пэрыяды, хуткасьць ветру, напрамкі ветру й гэтак далей.
Апошнія гады зімы больш нагадваюць асеньне-веснавы пэрыяд. Ці на столькі розныя зімы сьведчаць аб кліматычных анамаліях?
Сёньня нашым госьцем зьяўляецца кліматоляг прафэсар Яніна Трэпіньска. Скажыце, калі ласка, што адбываецца з нашай зімой. Раз яна такая, раз іншая. Ці гэта нармальна?
Я. Трэпіньска: У прынцыпе, гэта нармальна. У нашым кліматычным поясе кожная зіма іншая. І гэта сапраўды правяраецца. Калі прааналізаваць назіраньні за кліматам цягам апошніх 200 гадоў, то гэта выразна бачна. Заўсёды зіма пачыналася ў розны час. Раз пачыналася ў лістападзе, а заканчвалася ў сакавіку. Часамі пачыналася ў студзені й трывала вельмі коратка. Найчасьцей самым халодным месяцам быў люты. Апошнімі гадамі марозныя пэрыяды параўнальна кароткія, з малой колькасьцю сьнегу.
Самая нізкая тэмпэратура ў Польшчы была зафіксавана менавіта ў лютым. 10 лютага 1929 году ў Кракаве было мінус 33 градусы.Усё больш навукоўцаў пагаджаюцца з тым, што глябальнае пацяпленьне клімату – гэта факт. Ці ў розных кліматычных паясах гэтае ацяпленьне адбываецца па-рознаму?

ав