Я хачу вам прадставіць сёньня даволі слаба вядомы ў Польшчы гурт, назоў якога выглядае як нейкая таямнічая абрэвіятура – КСУ (KSU). Музычная група была створаная напрыканцы 70-ых гадоў у мясцовасьці Устшыкі Дольнэ (Ustrzyki Dolne), якая знаходзіцца ў гарах Бяшчадах. А літары КСУ – гэта абрэвіятура, якая на рэгістрацыйным нумары аўтамашыны абазначае менавіта гэты гарадок – Устшыкі Дольнэ.
Гурт заснавалі пяцёра падлеткаў у 1977 годзе. На працягу першых гадоў сваёй дзейнасьці гурт выконваў песьні іншых калектываў, пераважна заходніх рок-гуртоў, сьпяваў кампазыцыі ў стылі панк-рок. У 80-ыя расьце папулярнасьць гурту, музыкі выступаюць на музычных фэстывалях, даюць шмат канцэртаў. У гэтым часе чальцы групы былі прымушаныя прайсьці абавязковую службу ў арміі, якая, дарэчы, стала для некаторых з іх натхненьнем да чарговых запісаў.
Склад гурту часта мяняўся, адны музыканты разьвітваліся з ім, іншыя прыходзілі. У гісторыі дзейнасьці групы былі лепшыя і горшыя часы, але за 30 гадоў сваёй працы музыканты афіцыйна выдалі 11 кампакт-дыскаў, было таксама шмат нелегальных выданьняў, галоўным чынам з канцэртнымі запісамі. Адзіным чальцом гурту, які застаецца ў яго складзе да гэтага часу, зьяўляецца Эўгэніюш «Січка» Алеярчык.
Заснавальнікі групы КСУ паходзяць з гор Бяшчадаў, відаць, месца нараджэньня для іх вельмі важнае, ёсьць нават песьня, якая называецца «Мае Бяшчады». Калі ласка, паслухайце.
Góry aż do nieba 
 I zieleni krzyk
 Polna droga pośród kwiatów
 I złamany krzyż
 Strumień skryty w mroku
 I zdziczały sad
 Stara cerkiew pod modrzewiem
 I pęknięty dzwon
 Zarośnięty cmentarz
 Na nim dzikie bzy
 Ile łez i ile krzywdy
 Ile ludzkiej krwi
 Księżyc nad Otrytem
 Niebo pełne gwiazd
 Tańczą szare popielice
 San usypia nas
 
 To właśnie są (x3)
 To właśnie moje Bieszczady
 To właśnie są (x3)
 To właśnie moje Bieszczady
 
 Zarośnięte olchą
 Pola dawnej wsi
 Kto je orał, kto je zasiał
 Nie pamięta nikt
 Skrzypią martwe świerki
 To drewniany płacz
 Świat się kończy w Sokolikach
 Dalej tylko las
 Druty na granicy
 Dzielą nacje dwie
 Dzieli ściana nienawiści
 I przeraża mnie
 San jest taki płytki
 Gdzie Beniowej brzeg
 Dzieli ludzi, dzieli myśli
 Straszny jego gniew
 
 Горы аж да неба і зелені крык. Палявая дарога сярод кветак і паламаны крыж. Ручай схаваны ў цемры і зьдзічэлы сад. Старая царква пад лістоўніцай і трэснуты звон. Зарослыя могілкі, на іх дзікі бэз. Колькі сьлёз, колькі крыўды, колькі чалавечай крыві. Месяц над Атрытам, неба поўнае зорак. Танцуюць шэрыя соні. Сан нас усыпляе.
 
Гэта менавіта, гэта мае Бяшчады.
 
Зарослыя вольхай палі колішняй вёскі. Хто іх араў, хто іх засяваў, ніхто не памятае. Скрыпяць мёртвыя ялінкі, гэта драўляны плач. Сьвет заканчваецца ў Саколіках, далей толькі лес. Дрот на мяжы дзеліць дзьве нацыі, дзеліць сьцяна нянавісьці і жахае мяне. Сан такі мелкі, дзе Бэнёвай бераг дзеліць людзей, дзеліць думкі, страшны яго гнеў.
 
Гэта менавіта мае Бяшчады...
Шмат у гэтай песьні пачуцьця жалю да гісторыі, што дзьве блізкія нацыі – польская ды ўкраінская, прычынілі адна другой столькі крыўды. Асабліва добра гэта ведаюць і разумеюць жыхары мясцовасьцяў, якія ляжаць непадалёк ад мяжы.
 
Strumień skryty w mroku – ручай, схаваны ў цемры. Слова strumień аднолькавае з беларускім струменем, а вось ці па значэньні яны адрозьніваюцца? У прынцыпе, не. Беларускі струмень – гэта польскі strumień, таксама як ручай, гэта сынонімы.
Ile ludzkiej krwi – колькі чалавечай крыві. Па-польску ў сучаснай мове практычна не гаворыцца człowieczy ў значэньні: такі, якія належыць чалавеку. Але калісьці гэты выраз прысутнічаў у польскай мове, ёсьць нават кампазыцыя Анны Герман, якая называецца «Człowieczy los».
Pola dawnej wsi – палі колішняй вёскі. Таксама мы маглі б сказаць і «палі даўняй вёскі», гэта азначала б, што вёска тут была даўно, у далёкай мінуўшчыне. А колішняя – гэта вёска, якой ужо няма, і хутчэй у дадзеным значэньні тут слова «вёска» – яна была калісьці, але ўжо няма, бо выехалі або памерлі ўсе яе жыхары, хаця гэтага мы ня ведаем, што з імі сталася, можам толькі здагадвацца.
Druty na granicy – дрот на мяжы. Калючы дрот – гэта па-польску drut kolczasty, часта такі дрот выкарыстоўваецца на дзяржаўнай мяжы. Ёсьць таксама на польскай мове слова miedza (падобнае да беларускай мяжы), але так нельга назваць дзяржаўную мяжу, а толькі лінію, якая дзеліць два зямельныя ўчасткі.
Dzieli ludzi, dzieli myśli – дзеліць людзей, дзеліць думкі. А вось на польскай мове dumka азначае толькі ўкраінскую песьню-баляду, у якой ідзе гаворка пра сум па нейкім месцы або падзеі.
нг