Logo Polskiego Radia
Print

Шлях арліных гнёздаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2018 15:08
  • Шлях арліных.mp3
Шлях арліных гнёздаў – адзін з самых цікавых гістарычных маршрутаў у Польшчы.
Замак у Міраве.Замак у Міраве.Photo: roobertoo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Шлях арліных гнёздаў (ФОТА)
Шлях арліных гнёздаў – адзін з самых цікавых гістарычных маршрутаў у Польшчы.
На вапняковых пагорках паміж Кракавам і Велюнем (Wieluń), то бок на поўдні Польшчы, разьмяшчаецца шэраг малых і вялікіх замкаў і крэпасьцяў. Усе гэтыя гістарычныя аб’екты аб’яднаныя ў рамках аднаго турыстычнага шляху, які называецца „Шлях арліных гнёздаў”.
Вандроўка па жывапісных руінах або добра захаваных аб’ектах дазваляе турыстам пазнаёміцца з багатай і бурнай гісторыяй Польшчы.
Замкі, разьмешчаныя на „Шляху арліных гнёздаў”, былі ўзьведзеныя ў XIV стагодзьдзі, то бок у часы Казіміра Вялікага. Іхнай задачай было сьцерагчы тагачасную сталіцу – Кракаў – і абараняць межы дзяржавы. Каб замкі былі недаступнымі для ворага, іх узводзілі на высокіх пагорках.
Аўтарам ідэі вызначэньня турыстычнага шляху па асноўных гістарычных аб’ектах Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша яшчэ ў міжваенным пэрыядзе быў Станіслаў Ляшчыцкі (Stanisław Leszczycki). У сваю чаргу пасьля Другой сусьветнай вайны праект маршруту, набліжаны да сучаснага, прадставіў вядомы краязнаўца прафэсар Казімер Сасноўскі (1875-1954) (Kazimierz Sosnowski).
Частка „Шляху арліных гнёздаў”, паміж гарадамі Смолень (Smoleń) і Чэнстахова (Częstochowа), праходзіць па тэрыторыі Сылескага ваяводзтва. Ейная асноўныя прываблівасьці маюць, перш за ўсё, прыродны характар.
Ляндшафт Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша - гэта, між іншым, адзінокія вапняковыя горныя пароды, маляўнічыя даліны й шматлікія пячоры.
Шлях праходзіць праз важныя прыродаахоўныя тэрыторыі, напрыклад, на Гары Забораў (Góra Zaborów), у даліне ракі Вярціца (Wiercica), ці ў рэгіёне Савіных гораў.
Самыя цікавыя й маляўнічыя архітэктурныя аб’екты на „Шляху арліных гнёздаў”, гэта, напрыклад, руіны замкаў у Смолені (Smoleń), Аградзеньцы (Ogrodzieniec), Морску (Morsko), Бабаліцах (Bobolice), Міраве (Mirów) ці Ольштыне ля Чэнстаховы (Olsztyn).
Сярод іншых помнікаў архітэктуры, разьмешчаных на турыстычнай сьцежцы й яе ваколіцы, варта таксама згадаць пра палац у Піліцы (Pilica) і ў Злотым Патоку (Złoty Potok), а таксама сьвятыні ў Неговай (Niegowa) і згаданых - Піліцы й Злотым Патоку.
У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра частку шляху, які праходзіць па тэрыторыі Малапольскага ваяводзтва, самымі цікавымі аб’ектамі зьяўляюцца замак у Пясковай Скале (Pieskowa Skała), руіны замку ў Ойцаве (Ojców) і, зразумела, каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.
„Шлях арліных гнёздаў” зьяўляецца адным з самых цікавых турыстычных маршрутаў у Польшчы. Сьмела можна яго рэкамэндаваць аматарам розных відаў турызму – пешаходнага, аўтамабільнага ці веласіпеднага.
„Арліным гнёздам” варта прысьвяціць даўжэйшы водпуск або хаця б выходныя дні.
аз

Замак
Замак у Пясковай Скале. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кракаўска-Чэнстахоўскае
Кракаўска-Чэнстахоўскае ўзвышша. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Шлях праходзіць праз важныя прыродаахоўныя тэрыторыі, напрыклад, на Гары Забораў (Góra Zaborów), у даліне ракі Вярціца (Wiercica), ці ў рэгіёне Савіных гораў.

Самыя цікавыя й маляўнічыя архітэктурныя аб’екты на „Шляху арліных гнёздаў”, гэта, напрыклад, руіны замкаў у Смолені (Smoleń), Аградзеньцы (Ogrodzieniec), Морску (Morsko), Бабаліцах (Bobolice), Міраве (Mirów) ці Ольштыне ля Чэнстаховы (Olsztyn).

Сярод іншых помнікаў архітэктуры, разьмешчаных на турыстычнай сьцежцы й яе ваколіцы, варта таксама згадаць пра палац у Піліцы (Pilica) і ў Злотым Патоку (Złoty Potok), а таксама сьвятыні ў Неговай (Niegowa) і згаданых - Піліцы й Злотым Патоку.

Замак
Замак у Бабаліцах. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра частку шляху, які праходзіць па тэрыторыі Малапольскага ваяводзтва, самымі цікавымі аб’ектамі зьяўляюцца замак у Пясковай Скале (Pieskowa Skała), руіны замку ў Ойцаве (Ojców) і, зразумела, каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.

„Шлях арліных гнёздаў” зьяўляецца адным з самых цікавых турыстычных маршрутаў у Польшчы. Сьмела можна яго рэкамэндаваць аматарам розных відаў турызму – пешаходнага, аўтамабільнага ці веласіпеднага.
„Арліным гнёздам” варта прысьвяціць даўжэйшы водпуск або хаця б выходныя дні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт