Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню ў бліжэйшую нядзелю крамы будуць зачыненыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2018 14:40
Многія гандлёвыя сеткі шукаюць спосабы, як абмінуць закон.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Бліжэйшая нядзеля будзе першай, калі ў Польшчы па закону забаронены гандаль. Многія гандлёвыя сеткі шукаюць спосабы, як абмінуць закон. Гандлёвыя цэнтры будуць адчыненыя. У іх будуць працаваць банкі, там можна будзе пайсьці з дзецьмі ў гульнявую залю, зрабіць манікюр, зьесьці абед у рэстаране і купіць лекі.
Гандлёвыя цэнтры цяпер выглядаюць інакш, чым некалькі гадоў таму. Значна большую ролю ў іх адыгрывае гастраномія і зона адпачынку. Чаму? Палякі ўсё больш робяць пакупкі праз інтэрнэт. Дэкаду таму гастранамічныя пункты займалі ў цэнтрах 5-7% паверхні. Цяпер 10-15%, а часам 20%. Людзі прыходзяць у цэнтры папіць кавы, перакусіць, падстрыгчыся ці паглядзець фільм. У многіх буйных цэнтрах працуюць фітнэс-клюбы. Усе яны могуць працаваць у нядзелю.
Красавік у гэтым годзе мае ажно пяць нядзель. У чатыры зь іх гандаль будзе забаронены. У траўні – нерабочымі будуць 1, 3, 13, 20, 31 чыслы. Спажыўцам гэта цяжка запамятаць.
Экспэрты згодныя, што забарона гандлю ў нядзелю на пачатку будзе “навукай”. Будуць “вучыцца” як крамы і гандлёвыя цэнтры, так і сфэра паслуг. Насамрэч, грамадзтва толькі ў красавіку-траўні зможа зразумець, што забарона азначае.

Gazeta Wyborcza: Бліжэйшая нядзеля будзе першай, калі ў Польшчы па закону забаронены гандаль. Многія гандлёвыя сеткі шукаюць спосабы, як абмінуць закон. Гандлёвыя цэнтры будуць адчыненыя. У іх будуць працаваць банкі, там можна будзе пайсьці з дзецьмі ў гульнявую залю, зрабіць манікюр, зьесьці абед у рэстаране і купіць лекі.

Гандлёвыя цэнтры цяпер выглядаюць інакш, чым некалькі гадоў таму. Значна большую ролю ў іх адыгрывае гастраномія і зона адпачынку. Чаму? Палякі ўсё больш робяць пакупкі праз інтэрнэт. Дэкаду таму гастранамічныя пункты займалі ў цэнтрах 5-7% паверхні. Цяпер 10-15%, а часам 20%. Людзі прыходзяць у цэнтры папіць кавы, перакусіць, падстрыгчыся ці паглядзець фільм. У многіх буйных цэнтрах працуюць фітнэс-клюбы. Усе яны могуць працаваць у нядзелю.

Красавік у гэтым годзе мае ажно пяць нядзель. У чатыры зь іх гандаль будзе забаронены. У траўні – нерабочымі будуць 1, 3, 13, 20, 31 чыслы. Спажыўцам гэта цяжка запамятаць. Экспэрты згодныя, што забарона гандлю ў нядзелю на пачатку будзе “навукай”. Будуць “вучыцца” як крамы і гандлёвыя цэнтры, так і сфэра паслуг. Насамрэч, грамадзтва толькі ў красавіку-траўні зможа зразумець, што забарона азначае.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт