У Польшчы лечаць пчол бактэрыямі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.03.2018 17:07
Бактэрыі павінны абараняць тыя месцы, на якія нападаюць небясьпечныя для пчол патагены.
Пчальнік у Мацееве.http://pasieka.maciejow.eu/
Пчальнік знаходзіцца на паўднёвым захадзе Польшчы блізу горада Аполе. Гэта гістарычны племянны пчальнік, стваральнік якога, ксёндз Ян Дзержон, яшчэ ў XIX ст. адкрыў партэнагенэз сярод пчол.
«Дасьледаваньне магчымасьцяў павышэньня натуральнай рэзістэнтнасьці пчол да хвароб і зьменаў навакольнага асяродзьдзя стала неабходнасьцю. Тым больш, што скарачаецца колькасьць хімічных рэчываў для барацьбы з хваробамі ў вульлях, – сказаў Польскаму агенцтву друку PAP кіраўнік пчальніка Анджэй Ковалік.
ЭЗ забараніў выкарыстаньне антыбіётыкаў. Забараняюцца таксама сульфаніламіды і многія іншыя сынтэтычныя прэпараты, якія раней прымяняліся пры захворваньнях пчол.
«Пчала жыве ад 28 да 42 дзён. Тое, як яна выкарыстае свой час, шмат у чым залежыць ад яе здароўя», – тлумачыць Кавалік.
Прэпараты для дасьледаваньняў, якія зьмяшчаюць спэцыяльныя бактэрыі, распрацавала фірма Bio-Gen. Кампанія займаецца распрацоўкай розных відаў прабіётыкаў для жывёл. Экспэрымэнт працягнецца цэлы год.
Простымі словамі кажучы, бактэрыі павінны пасяліцца і абараняць тыя месцы, на якія звычайна нападаюць небясьпечныя для пчол патагены.
Гэта першы такога віду экспэрымэнт. Раней прабіётыкі выкарыстоўваліся толькі на вялікай жывёле.
У пчальніку ў Мацееве ксёндз Дзержон скрыжаваў даволі агрэсіўных пчол нашага рэгіёну з больш лагоднымі італьянскімі, і распрацаваў, вядомыя сёньня ва ўсім сьвеце, мэтады працы з пчоласем’ямі і сучасныя вульлі.
«Мы павінны памятаць, што аднойчы сказаў Эйнштэйн: "Пасьля таго, як памруць усе пчолы, людзям застанецца жыць усяго чатыры гады", – нагадаў кіраўнік пчальніка ў Мацееве Анджэй Кавалік.
яс