Logo Polskiego Radia
Print

Турбюро высылаюць за мяжу ўсё больш людзей

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2018 16:05
У мінулым годзе больш за два мільёны палякаў паляцелі на адпачынак.
www.pixabay.com

Палякі палюбілі замежныя падарожжы. Выданьне «Dziennik Gazeta Prawna» прыводзіць дадзеныя Ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі, якія датычаць чартэрных палётаў. У мінулым годзе больш за два мільёны чалавек паляцелі на адпачынак, купляючы тур у бюро падарожжаў.

Авіялініі, якія перавозяць кліентаў турбюро, зафіксавалі 15-працэнтны рост колькасьці пасажыраў. Акрамя таго, турысты едуць на адпачынак таксама на аўтобусах ды ўласных аўтамабілях. Таму, паводле прыкладных дадзеных, летась каля 2,9 млн. чалавек адправіліся адпачываць, купляюць тур у бюро падарожжаў. Гэта на 22% больш, чым годам раней.

Што выклікала такі высокі рост? Гэта перш за ўсё вынік добрай эканамічнай сытуацыі Польшчы, моцнай валюты, дзякуючы чаму кошт водпуску быў меншы, чым раней. Акрамя таго, на другі плян адышоў страх перад тэрактамі. У пяцёрку самых папулярных напрамкаў вярнуўся нават Эгіпет, куды летась паехала на адпачынак 144 тыс. палякаў. Зноў папулярнымі сталі паездкі ў Турцыю, галоўным чынам дзякуючы новым кліентам з бяднейшых рэгіёнаў краіны, якія маюць больш грошай між іншым дзякуючы дзяржаўнай праграме дапамогі на дзяцей «500+».

Нягледзячы на добрыя вынікі продажу, самыя буйныя турагенцтвы зарабілі ў мінулым годзе менш, чым у 2016. Галоўнай прычынай стала нечаканая зьмена курсаў валют, пераважна амэрыканскага даляра. Тым ня менш, форма турбюро ад гэтага не пацярпела. На дадзены момант палова фірмаў знаходзіцца ў добрай або вельмі добрай фінансавай форме. Раней такой формай магла пахваліцца толькі адна чацьвёртая бюро падарожжаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт