Асяродзьдзе пчаляроў і эколягі паднялі трывогу. Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі дазволіў фэрмэрам, якія вырошчваюць рапс, выкарыстоўваць да гэтага часу забароненыя інсэктыцыды з групы нэанікаціноідаў. Гэта павінна служыць аднаўленьню вытворчасьці рапсу і зьмяншэньню наступстваў засухі.
Нэанікаціноіды – гэта субстанцыя, падобная да нікатыну, якую ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць для апырскваньня і апрацоўкі насеньня. У другім выпадку насеньне апрацоўваецца хімічным рэчывам, дзякуючы чаму расьліны становяцца менш падатнымі на шкоднікаў у глебе. Нэакікаціноіды таксама трапляюць у сьцябліны, лісьце і кветкі, таму расьліна менш падатная і на наземных насякомых.
Нэанікаціноіды ўжо пэўны час выклікаюць велізарныя спрэчкі, паколькі іх падазраюць у нэгатыўным уплыве на ўсіх пчол, як хатніх, так і дзікіх, а таксама на чмеляў. У 2013 годзе Эўразьвяз увёў мараторый на выкарыстоўваньне трох нэанікаціноідаў, а ў гэтым годзе яшчэ больш завастрыў правілы іх выкарыстоўваньня. Усё па прычыне небясьпекі для насякомых-апыляльнікаў. Закон Эўразьвязу дазваляе выкарыстаньне двух відаў нэанікаціноідаў у абгрунтаваных выпадках. Польскі міністар сельскай гаспадаркі палічыў, што наступіў такі абгрунтаваны момант.
Допуск да выкарыстаньня ў сельскай гаспадарцы арганічных злучэньняў нэанікаціноідаў выклікае занепакоенасьць пчаляроў. Эколягі і пчаляры тлумачаць, што пэстыцыды з гэтай групы нэгатыўна ўплываюць на нэрвовую сыстэму і імунітэт пчол. Такія хімічныя субстанцыі абмяжоўваюць іх камунікацыйныя здольнасьці. У выніку пчолы ня могуць знайсьці ежу ці вулей.
Экалягічная арганізацыя Greenpeace таксама пераконвае, што нэанікаціноіды ўяўляюць сабой вялікую пагрозу таксама і для іншых гатункаў жывёл, матылі, бесхрыбетных, а нават птушак.
Пчаляр: Нэанікаціноіды ўплываюць на трутняў, на пчол, уплываюць вельмі адмоўна. Мінімальная колькасьць атруты, якая знаходзіцца ў нэктары, аслабляе пчол.
Зьбігнеў Катлоўскі з Дэпартамэнту пчалярства ў Пулавах адзначае, што пры правільным выкарыстоўваньні нэанікаціноіды не павінны мець уплыву на пчол.
З. Катлоўскі: Нашая экспэрымэнтальная пасека, дзе былі выкарыстаныя нэанікаціноіды, разьвівалася цалкам добра. Пчолы перазімавалі нармальна, у прынцыпе, без страт. Сапраўды, у хімічным аналізе субстанцый, якія здабывалі пчолы, былі нэанікаціноіды. Аднак яны былі на такім узроўні, які ня шкодзіў пчолам.
Пчаляры баяцца, што фэрмэры і садаводы будуць неадпаведна выкарыстоўваць гэтыя сродкі і злоўжываць імі.
Часопіс «Палітыка» піша пра неапублікаваны яшчэ рапарт Эўразьвязаўскага дасьледчага цэнтра Эўрапейскай камісіі, які такім чынам падводзіць вынікі забароны ў 2013 годзе выкарыстоўваньня пэстыцыдаў з групы нэанікаціноідаў: фэрмэры ў Эўропе вярнуліся да выкарыстоўваньня старэйшых і больш шкодных пэстыцыдаў, яны ўсё часьцей апырскваюць расьліны, шкодзячы насякомым-апыляльнікам.
Ці нэанікаціноіды зьяўляюцца бясьпечнай субстанцыяй – задаецца пытаньнем часопіс «Polityka». Напэўна не, бо такіх пэстыцыдаў няма. З іх выкарыстоўваньнем, а перадусім злоўжываньнем могуць быць зьвязаныя сур’ёзныя праблемы. Таму ў ацэнцы нэанікаціноідаў вельмі патрэбны комплексны аналіз, абапёрты на дакладных навуковых дадзеных і выкананы спэцыялістамі з розных галін.
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі дазволіў фэрмэрам, якія вырошчваюць рапс, выкарыстоўваць да гэтага часу забароненыя інсэктыцыды з групы нэанікаціноідаў. Гэта павінна служыць аднаўленьню вытворчасьці рапсу і зьмяншэньню наступстваў засухі.
Нэанікаціноіды – гэта субстанцыя, падобная да нікатыну, якую ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць для апырскваньня расьлін і апрацоўкі насеньня. У другім выпадку насеньне апрацоўваецца хімічным рэчывам, дзякуючы чаму расьліны становяцца менш падатнымі на шкоднікаў у глебе. Нэанікаціноіды таксама трапляюць у сьцябліны, лісьце і кветкі, таму расьліна менш падатная і на наземных насякомых.
Нэанікаціноіды ўжо пэўны час выклікаюць велізарныя спрэчкі, паколькі іх падазраюць у нэгатыўным уплыве на ўсіх пчол, як хатніх, так і дзікіх, а таксама на чмеляў. У 2013 годзе Эўразьвяз увёў мараторый на выкарыстоўваньне трох нэанікаціноідаў, а ў гэтым годзе яшчэ больш завастрыў правілы іх выкарыстоўваньня. Усё па прычыне небясьпекі для насякомых-апыляльнікаў. Закон Эўразьвязу дазваляе выкарыстаньне двух відаў нэанікаціноідаў у абгрунтаваных выпадках. Польскі міністар сельскай гаспадаркі палічыў, што наступіў такі абгрунтаваны момант.
Допуск да выкарыстаньня ў сельскай гаспадарцы арганічных злучэньняў нэанікаціноідаў выклікае занепакоенасьць пчаляроў. Эколягі і пчаляры тлумачаць, што пэстыцыды з гэтай групы нэгатыўна ўплываюць на нэрвовую сыстэму і імунітэт пчол. Такія хімічныя субстанцыі абмяжоўваюць іх камунікацыйныя здольнасьці. У выніку пчолы ня могуць знайсьці ежу ці вулей.
Экалягічная арганізацыя Greenpeace таксама пераконвае, што нэанікаціноіды ўяўляюць сабой вялікую пагрозу таксама і для іншых гатункаў жывёл, матылі, бесхрыбетных, а нават птушак.
Пчаляр: Нэанікаціноіды ўплываюць на трутняў, на пчол, уплываюць вельмі адмоўна. Мінімальная колькасьць атруты, якая знаходзіцца ў нэктары, аслабляе пчол.
Зьбігнеў Катлоўскі з Дэпартамэнту пчалярства ў Пулавах адзначае, што пры правільным выкарыстоўваньні нэанікаціноіды не павінны мець уплыву на пчол.
З. Катлоўскі: Нашая экспэрымэнтальная пасека, дзе былі выкарыстаныя нэанікаціноіды, разьвівалася цалкам добра. Пчолы перазімавалі нармальна, у прынцыпе, без страт. Сапраўды, у хімічным аналізе субстанцый, якія здабывалі пчолы, былі нэанікаціноіды. Аднак яны былі на такім узроўні, які ня шкодзіў пчолам.
Пчаляры баяцца, што фэрмэры і садаводы будуць неадпаведна выкарыстоўваць гэтыя сродкі і злоўжываць імі.
Часопіс «Polityka» піша пра неапублікаваны яшчэ рапарт Эўразьвязаўскага дасьледчага цэнтра Эўрапейскай камісіі, які такім чынам падводзіць вынікі забароны ў 2013 годзе выкарыстоўваньня пэстыцыдаў з групы нэанікаціноідаў: фэрмэры ў Эўропе вярнуліся да выкарыстоўваньня старэйшых і больш шкодных пэстыцыдаў, яны ўсё часьцей апырскваюць расьліны, шкодзячы насякомым-апыляльнікам.

ав