Logo Polskiego Radia
Print

Нават палова ўсёй ежы выкідваецца ў сьметніцу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.08.2018 15:53
Добры прыклад дае Францыя, дзе гандляры абавязаныя перадаць частку прадуктаў на дабрачыннасьць.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

На працягу году на сьвеце трапляе ў сьметніцу адна трэцяя ўсяго харчаваньня, а ў краінах ЭЗ – нават палова – паведамляе «Rzeczpospolita». У Польшчы кожны год марнуецца 9 млн. тон ежы. Як можна абмежаваць марнатраўства? Пры дапамозе выключна фінансавага аргумэнту. Дзякуючы зьмяншэньню колькасьці харчаваньня, якое выкідваецца, кожны паляк мог бы зэканоміць звыш 2 тыс. злотых.

Ці дзяржава можа нейкім чынам паўплываць на маштаб адмоўнай зьявы? Гэта магчыма толькі на этапе вытворчасьці і разьмеркаваньня прадуктаў. Добры прыклад дае Францыя, дзе гандляры абавязаныя перадаць частку прадуктаў харчаваньня на дабрачынныя мэты, а за выкідваньне ежы яны плацяць штрафы.

Падчас сёлетняга Эканамічнага форуму ў Крыніцы, які пройдзе з 4 па 6 верасьня, адбудзецца панэльная дыскусія, прысьвечаная праблеме марнаваньня ежы. У дэбатах прымуць удзел прадстаўнікі банкаў харчаваньня, агенцтва харчаваньня і харчовай прамысловасьці. Удзельнікі дыскусіі абмяркуюць праблему выкідваньня харчаваньня, запрапануюць магчымыя шляхі зьмяншэньня яе маштабу, прааналізуюць, якім чынам розныя краіны стараюцца вырашыць дадзенае пытаньне.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт