Logo Polskiego Radia
Print

Наркотыкі становяцца праблемай кіроўцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2018 14:57
Паводзіны кіроўцы нават пасьля невялікай дозы наркотыкаў цяжка прадбачыць.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

На працягу трох гадоў колькасьць кіроўцаў аўтамабіляў, затрыманых за кіраваньне транспартным сродкам пад уплывам наркотыкаў, вырасла на больш чым 50% – летась гэта было 1,5 тыс. чалавек – прыводзіць «Rzeczpospolita» дадзеныя Галоўнай камэндатуры паліцыі.

Аднак гэта толькі тыя кіроўцы, якія паводзілі сябе на столькі дзіўна, што выклікалі падазрэньне паліцыянтаў і былі правераныя наркатэстам. На самой справе на шмат болей людзей водзіць пад уплывам наркотыкаў. 1,1% палякаў прызналася, што яны за апошні год хаця б раз селі за стырно, будучы пасьля ўжываньня наркотыкаў. Гэта азначае, што сотні тысяч людзей пад уплывам наркатычных сродкаў – кіроўцы і пасажыры, якія згаджаюцца, каб іх вёз адурманены чалавек.

Экспэрты прызнаюць, што праблема нарастае, а самае трывожнае тое, што пасажыры без страху згаджаюцца, каб іх вёз такі кіроўца. Такім чынам яны самі сябе робяць ахвярамі. Паводзіны кіроўцы нават пасьля невялікай дозы наркотыкаў цяжка прадбачыць. Гэта пабуджэньне, эўфарыя і зьвязанае з ёй ліхацтва, альбо наадварот санлівасьць і спозьненая рэакцыя. У мінулым годзе кіроўцы пад уплывам наркотыкаў сталі віноўнікамі 52 ДТЗ, у выніку якіх загінула 19 чалавек.

Апытаньне, праведзенае па даручэньні Нацыянальнага офіса барацьбы з наркаманіяй, сьведчыць аб тым, што праблемай могуць быць таксама раварысты, якія езьдзяць пад уплывам наркотыкаў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт