Музэй цацак і гульні ў горадзе Кельцы(ФОТА)
Музэй цацкі ў горадзе Кельцы зьяўляецца найбуйнейшай і найстарэйшай гэткай установай у Польшчы.
Сёньня я запрашаю ў Музэй цацак і гульні, разьмешчаны ў горадзе Кельцы, у цэнтральнай Польшчы. У згаданай установе прэзэнтуецца багатая калекцыя гістарычных і сучасных цацак, а таксама этнаграфічныя цацкі з розных рэгіёнаў Польшчы й сьвету. Наведвальнікаў чакаюць як цікавыя пастаянныя, так і часовыя выставы. Самы стары экспанат у музэі - гэта васковая лялька з канца XVIII стагодзьдзя.
Пасьля Другой сусьветнай вайны рэгіён гораду Кельцы быў адным з найважнейшых цэнтраў вытворчасьці цацак у Польшчы. Менавіта таму ў 1970-х гадах XX стагодзьдзя тут быў заснаваны Нацыянальны саюз цацачных каапэратываў, які аб’ядноўваў больш за 80% вытворцаў цацак у краіне.
У рамках згаданага саюза ў 1979 годзе ў горадзе Кельцы быў заснаваны Музэй цацак. Першапачаткова дзейнасьць установы, з-за праблемаў з памяшканьнямі, была вельмі абмежаваная. Перш за ўсё, вытворцы тэставалі тут свае тавары.
Тады музэй разьмяшчаўся ў былым збожжасховішчы і ў 1985 годзе быў зачынены па тэхнічных прычынах. У 1985-1988 гадах тагачасныя гарадзкія ўлады прызначылі на сядзібу музэя будынкі былых гандлёвых заляў з XIX стагодзьдзя.
У цяперашні час Музэй цацак і гульні ў горадзе Кельцы зьяўляецца найбуйнейшай і найстарэйшай гэткай установай у Польшчы. Калекцыю складае некалькі тысяч экспанатаў, якія прэзэнтуюцца на паверхні 630 квадратных мэтраў.
У вітрынах музэя можна пабачыць, сярод іншага, плюшавыя мядзьведзікі, сьвінцовыя салдацікі, аўтамабілі й наборы мэблі для лялек. Вельмі цікавая выстава, прысьвечаная мадэляваньню. Яе складаюць шматлікія мадэлі самалётаў, караблёў і іншых. Акрамя таго, музэй арганізоўвае часовыя выставы.
Фонды музэя можна падзяліць на некалькі груп:
- Сьвет цацак – на гэтай выставе можна ўбачыць самыя старыя экспанаты. Сярод іх лялькі з XVIII, XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Найстарэйшым экспанатам зьяўляецца згаданая ўжо васковая лялька XVIII стагодзьдзя. Акрамя лялек, тут паказаныя сьвінцовыя салдацікі, конікі-качалкі, блёкі з камня, пажарныя машыны. У выставачнай зале знаходзіцца таксама аптычны тэатар, прысьвечаны магічным маякам.
- Хіты польскіх цацачных заводаў - тут паказаныя цацкі з 1959 – 1989 гадоў. Выстава прысьвечана цацкам часоў ПНР. Акрамя мяккіх цацак, можна пабачыць таксама найцікавейшыя графічныя кнігі для дзяцей гэтага пэрыяду. Выстава цікавая ня толькі дзецям, але і старэйшым, якія з задавальненьнем узгадваюць свае цацкі зь дзяцінства.
- Сьвет мадэляў - гэтую выставу складаюць мадэлі й тэхнічныя цацкі;
- Цацкі - выстава прысьвечаная народным цацкам. Экспанаты найчасьцей зробленыя з паперы, дрэва й керамікі;
- Новыя цацкі - у гэтай частцы паказаныя цацкі, якія музэй атрымаў у падарунку ад прыватных асоб.
Музэй цацак і гульні ў горадзе Кельцы падрыхтаваў таксама шмат прапановаў для дзяцей. Напрыклад, „Аптэка ўяўленьня” – гэта праграма майстэрняў для дзяцей дашкольнага й школьнага ўзросту. Для наймалодшых ладзяцца таксама музычныя й тэатральныя майстэрні.
У будынку музэя разьмяшчаецца крама з цацкамі, у якой можна купіць таксама ювэлірныя вырабы, напрыклад, завушніцы з гліны або драўляныя каралі. Падчас экскурсіі дзеці могуць карыстацца гульнявай зонай, а ўлетку пагуляць таксама ў двары музэя.
Кожны год у Музэі цацак і гільні ў горадзе Кельцы арганізоўваюцца конкурсы, напрыклад, „Лепшая кніга для дзяцей”ці „Лепшая цацка для дзяцей”.
Варта адзначыць, што кожны дзень апоўдні з гадзіньнікавай вежы музэя на на веніку вылятае Баба Яга. Скульптура аўтарства Аркадыуша Лятаса (Arkadiusz Latos).
Музэй цацак і гульні разьмешчаны ў горадзе Кельцы. Гэта каля 180 кілямэтраў на поўдзень ад Варшавы (каля 2,5 гадзіны язды на машыне). Установа працуе штодзённа апрача панядзелкаў. Цэны квіткоў вагаюцца ад 8 да 15 злотых.
Музэй цацак і гульні зьяўляецца вельмі цікавым месцам ня толькі для дзяцей, але таксама для іх бацькоў, бабуляў і дзядуляў. Самыя юныя наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цацкамі, якімі гулялі старэйшыя пакаленьні, а іх апекуны – узгадаюць сваё дзяцінства.
аз
Сёньня я запрашаю ў Музэй цацак і гульні, разьмешчаны ў горадзе Кельцы, у цэнтральнай Польшчы. У згаданай установе прэзэнтуецца багатая калекцыя гістарычных і сучасных цацак, а таксама этнаграфічныя цацкі з розных рэгіёнаў Польшчы й сьвету. Наведвальнікаў чакаюць як цікавыя пастаянныя, так і часовыя выставы. Самы стары экспанат у музэі - гэта васковая лялька з канца XVIII стагодзьдзя.
Пасьля Другой сусьветнай вайны рэгіён гораду Кельцы быў адным з найважнейшых цэнтраў вытворчасьці цацак у Польшчы. Менавіта таму ў 1970-х гадах XX стагодзьдзя тут быў заснаваны Нацыянальны саюз цацачных каапэратываў, які аб’ядноўваў больш за 80% вытворцаў цацак у краіне.
У рамках згаданага саюза ў 1979 годзе ў горадзе Кельцы быў заснаваны Музэй цацак. Першапачаткова дзейнасьць установы, з-за праблемаў з памяшканьнямі, была вельмі абмежаваная. Перш за ўсё, вытворцы тэставалі тут свае тавары.
Тады музэй разьмяшчаўся ў былым збожжасховішчы і ў 1985 годзе быў зачынены па тэхнічных прычынах. У 1985-1988 гадах тагачасныя гарадзкія ўлады прызначылі на сядзібу музэя будынкі былых гандлёвых заляў з XIX стагодзьдзя. У цяперашні час Музэй цацак і гульні ў горадзе Кельцы зьяўляецца найбуйнейшай і найстарэйшай гэткай установай у Польшчы. Калекцыю складае некалькі тысяч экспанатаў, якія прэзэнтуюцца на паверхні 630 квадратных мэтраў.
Будынак музея на плошчы Свабоды. By Grzegorz Pietrzak (user Vindicator) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1178970
У вітрынах музэя можна пабачыць, сярод іншага, плюшавыя мядзьведзікі, сьвінцовыя салдацікі, аўтамабілі й наборы мэблі для лялек. Вельмі цікавая выстава, прысьвечаная мадэляваньню. Яе складаюць шматлікія мадэлі самалётаў, караблёў і іншых. Акрамя таго, музэй арганізоўвае часовыя выставы.
Фонды музэя можна падзяліць на некалькі груп:
- Сьвет цацак – на гэтай выставе можна ўбачыць самыя старыя экспанаты. Сярод іх лялькі з XVIII, XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Найстарэйшым экспанатам зьяўляецца згаданая ўжо васковая лялька XVIII стагодзьдзя. Акрамя лялек, тут паказаныя сьвінцовыя салдацікі, конікі-качалкі, блёкі з камня, пажарныя машыны. У выставачнай зале знаходзіцца таксама аптычны тэатар, прысьвечаны магічным маякам.
- Хіты польскіх цацачных заводаў - тут паказаныя цацкі з 1959 – 1989 гадоў. Выстава прысьвечана цацкам часоў ПНР. Акрамя мяккіх цацак, можна пабачыць таксама найцікавейшыя графічныя кнігі для дзяцей гэтага пэрыяду. Выстава цікавая ня толькі дзецям, але і старэйшым, якія з задавальненьнем узгадваюць свае цацкі зь дзяцінства.
- Сьвет мадэляў - гэтую выставу складаюць мадэлі й тэхнічныя цацкі;
- Цацкі - выстава прысьвечаная народным цацкам. Экспанаты найчасьцей зробленыя з паперы, дрэва й керамікі;
- Новыя цацкі - у гэтай частцы паказаныя цацкі, якія музэй атрымаў у падарунку ад прыватных асоб.
Народная цацка ў Музэі цацак і гульні ў горадзе Кельцы. By Osse4 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14671594
Музэй цацак і гульні ў горадзе Кельцы падрыхтаваў таксама шмат прапановаў для дзяцей. Напрыклад, „Аптэка ўяўленьня” – гэта праграма майстэрняў для дзяцей дашкольнага й школьнага ўзросту. Для наймалодшых ладзяцца таксама музычныя й тэатральныя майстэрні.
У будынку музэя разьмяшчаецца крама з цацкамі, у якой можна купіць таксама ювэлірныя вырабы, напрыклад, завушніцы з гліны або драўляныя каралі. Падчас экскурсіі дзеці могуць карыстацца гульнявай зонай, а ўлетку пагуляць таксама ў двары музэя.
Кожны год у Музэі цацак і гільні ў горадзе Кельцы арганізоўваюцца конкурсы, напрыклад, „Лепшая кніга для дзяцей”ці „Лепшая цацка для дзяцей”.
Варта адзначыць, што кожны дзень апоўдні з гадзіньнікавай вежы музэя на на веніку вылятае Баба Яга. Скульптура аўтарства Аркадыуша Лятаса (Arkadiusz Latos).
Цацка. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: LMoonlight/pixabay.com/CC0 Public Domain