Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.04.2019 16:28
  • Niebezpiecznie piękny świt Plateau.mp3
Пра небясьпечна прыгожы сьвітанак сьпявае гурт Plateau.
www.pixabay.com

У нашай перадачы прагучыць на гэты раз песьня калектыву, які сьпявае паэзію ў стылі рок-музыкі. Так напісана ў Вікіпэдыі пра гурт «Плято» (Plateau). Калектыў быў створаны ў 2000 годзе ў Валоміне, невялікім гарадку, які знаходзіцца непадалёк ад Варшавы. На пачатку свайго існаваньня гурт выконваў пераважна рок-музыку, затым музыканты прайшлі эвалюцыю і паступова гучаньне іх кампазыцый мянялася, апошнія песьні ў значна больш паэтычным стылі, практычна няма ў іх цяжкай рок-музыкі.

Першы альбом калектыў запісаў у 2005 годзе, аднак гэта не азначае, што цягам пяці гадоў песьняры нічога не рабілі. Былі, канешне, канцэрты, замежныя выступленьні, у тым ліку ў Нямеччыне.

У 2007 годзе група адправілася ў падарожжа па Польшчы разам з цыркачамі. Сваю прыгоду музыканты апісвалі ў рэальным часе на блёгу. У выніку аматары групы маглі парадавацца новым кампакт-дыскам. Відаць, музыканты любяць зьмены, таму яны ўвесь час шукаюць свой шлях у творчасьці, мяняюць стыль і гучаньне. У 2008 годзе «Плято» пачаў граць музыку з электраакустычным гучаньнем, і спалучаць яе з паэзіяй. І, бадай, гэтыя іх кампазыцыі найбольш спадабаліся слухачам.

А я вам прапаную песьню гурту «Плято», якая называецца «Небясьпечна прыгожы сьвітанак», запісаную ў 2013 годзе.

W Twojej szmince karminowe słońce się odbija dziś

Każdym słowem melodyjnie drażnisz we mnie każdy zmysł

A ulice tego miasta i najmniejszy w parku liść

Tobą dzisiaj pachną intensywnie tak

Niebezpiecznie piękny świt...

Do mnie mów, mów – ogłusz mnie słowami,

Wierszem, który znam na pamięć.

Mów, mów – w Ciebie zasłuchany

Już nie zasnę dziś.

Do mnie mów, mów – ogłusz mnie słowami,

Wierszem, który znam na pamięć.

Mów do mnie dziś, zanim skończy się

Niebezpiecznie piękny świt...

W całym mieście nastrojony Tobą dzisiaj każdy dźwięk

Nawet w deszczu za oknami, tak wyraźnie słyszę Cię

A klaksony samochodów zawstydzone milczą dziś

Neonami miasto zaświeciło nam

Niebezpiecznie piękny świt...

W Twojej szmince karminowe słońce się odbija dziś

I rozwożą już gazety

Niebezpiecznie piękny świt...

У тваёй памадзе кармінавае сонца адлюстроўваецца сёньня. Кожным словам мэлядычна пабуджаеш ува мне кожнае пачуцьцё. А вуліцы нашага гораду і самы маленькі ў парку лісток табой сёньня пахнуць так інтэнсіўна. Небясьпечна прыгожы сьвітанак.

Кажы мне, кажы, аглушы мяне словамі, вершам, які я ведаю напамяць. Кажы, кажы, слухаючы цябе, я ўжо сёньня не засну. Гавары са мной сёньня, да таго часу, калі скончыцца небясьпечна прыгожы сьвітанак.

Па ўсім горадзе настроены табой сёньня кожны гук. Нават калі дождж за вокнам, я выдатна чую цябе. Аўтамабільныя гудкі сарамліва сёньня маўчаць. Нэонам горад засьвяціў нам небясьпечна прыгожы сьвітанак.

У тваёй памадзе кармінавае сонца адлюстроўваецца сёньня. І развозяць ужо газэты. Небясьпечна прыгожы сьвітанак.

W twojej szmince – у тваёй памадзе. Szminka – так палякі называюць адно са шматлікіх вынаходніцтваў чалавека, каб палепшыць свой выгляд – губную памаду. Многія жанчыны не ўяўляюць сабе выйсьці з дому без гэтага маленькага прадмету, а іншыя наадварот лічаць, што такім чынам яны трапляюць у пастку сучаснага вобразу ідэальнай жанчыны, якая павінна заўсёды прывабна выглядаць. Кожны з бакоў, думаю застанецца пры сваіх поглядах. І хай так будзе. Агулам макіяж мае багаты слоўнікавы запас, я нават не была б у стане назваць усіх яго элемэнтаў па-польску і па-беларуску. Нагадаю толькі, што па-польску накладваць макіяж – гэта malować się, kobieta jest umalowana (lub nieumalowana).

Karminowe słońce – сонца колеру карміну. Па-беларуску перакладаецца карміннае або кармінавае.

Każdy zmysł – кожнае пачуцьцё. Zmysły можна дражніць, гэта значыць – пабуджаць, раздражняць пачуцьці.

Do mnie mów – мне кажы або мне гавары. Палякі mówią do kogoś, але таксама можна powiedzieć komuś coś.

Powiedz mi, jaki dzisiaj dzień – скажы мне, які сёньня дзень.

Mów do mnie jak najdłużej – гавары (кажы) мне (або размаўляй са мной) як мага даўжэй.

Zanim skończy się – перад тым, як скончыцца, да таго часу, як скончыцца.

Klaksony zawstydzone milczą dziś – гудкі сарамліва маўчаць сёньня. На самой справе zawstydzone – гэта хутчэй засаромленыя, якім нехта ўказаў на іх слабыя бакі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт