100 тысяч турыстаў сёлета наведаюць Чарнобыль
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.06.2019 13:45
Паводле інфармацыі турыстычных фірмаў попыт на вандроўкі ў месца самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы чалавецтва сёлета падскочыў на 40%.
Чарнобыльpixabay.com/Public Domain CC0
100 тысяч турыстаў сёлета наведаюць Чарнобыль, паведамляе Gazeta Wyborcza. Магчыма да такога гвалтоўнага павялічэньня попыту на турпаездкі ў зону адчужэньня спрычыніўся амэрыканскі сэрыял.
Паводле інфармацыі турыстычных фірмаў попыт на вандроўкі ў месца самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы чалавецтва сёлета падскочыў на 40%. У часы вольнага рынку й дэмакратыі арганізацыя выправы ў Прыпяць і Чарнобыль не зьяўляецца праблемай.
Ва Ўкраіне дзейнічае мноства фірмаў, якія ладзяць паездкі ў зону адчужэньня. У першую чаргу турфірмы працуюць для інтурыста. Напрыклад, аўтобусная экскурсія з Кіева будзе каштаваць 100 даляраў. Аднак агульнадаступныя іншыя віды наведваньня зоны, напрыклад, палёт на верталёце.
На турыстычны патэнцыял чарнобыльскіх мясьцінаў зьвярнулі ўвагу ўкраінскія палітыкі. Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад фракцыі «Самопоміч» Ганна Раманава пераконвае ў тым, што атамны турызм зможа прыносіць Украіне нават 1 мільярд даляраў штогод. Пра канікулы ў ў праменях радыяцыі пісал Rzeczpospolita.
Магчыма да такога гвалтоўнага павялічэньня попыту на турпаездкі ў зону адчужэньня спрычыніўся амэрыканскі сэрыял. Паводле інфармацыі турыстычных фірмаў попыт на вандроўкі ў месца самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы чалавецтва сёлета падскочыў на 40%.
У часы вольнага рынку й дэмакратыі арганізацыя выправы ў Прыпяць і Чарнобыль не зьяўляецца праблемай. Ва Ўкраіне дзейнічае мноства фірмаў, якія ладзяць паездкі ў зону адчужэньня. У першую чаргу турфірмы працуюць для інтурыста. Напрыклад, аўтобусная экскурсія з Кіева будзе каштаваць 100 даляраў. Аднак агульнадаступныя іншыя віды наведваньня зоны, напрыклад, палёт на верталёце.
На турыстычны патэнцыял чарнобыльскіх мясьцінаў зьвярнулі ўвагу ўкраінскія палітыкі. Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад фракцыі «Самопоміч» Ганна Раманава пераконвае ў тым, што атамны турызм зможа прыносіць Украіне нават 1 мільярд даляраў штогод. Пра канікулы ў ў праменях радыяцыі пісал Rzeczpospolita.
эж