Logo Polskiego Radia
Print

У Зямлі ёсьць свой траянскі астэроід

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2011 06:55
Астрaнoмы знайшлі першы астэроід, які рухаецца вакол Сонца па арбіце Зямлі.

Астрaнoмы знайшлі першы астэроід, які рухаецца вакол Сонца па арбіце Зямлі. Такія астэроіды называюць траянскімі. Дзякуючы гравітацыйнай раўнавазе між Сонцам ды плянэтай траянскія астэроіды ўтрымліваюцца на арбіце. Да гэтага часу падобныя касьмічныя аб’екты былі знойдзеныя на арбіце Юпітэра, Нэптуна й Марса.

Астрaнoмы падкрэсліваюць, што назіраньне за траянскімі астэроідамі вельмі складанае, паколькі яны бачныя выключна цягам гадзіны на досьвітку і ўвечары.

Адкрыцьцё астэроіда стала магчымым дзякуючы амэрыканскаму спадарожніку, які быў запушчаны на арбіту два гады таму. Дарэчы, атрыманыя ім дадзеныя прычыніліся да адкрыцьця каля 150 тысячаў іншых астэроідаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт