Logo Polskiego Radia
Print

Сонца дае доказ сваёй актыўнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.08.2011 06:30
Паводле экспэртаў, цягам бліжэйшых гадоў на Сонцы могуць адбыцца вялікая колькасьць магнітных бураў.

/

Паўночнае зьзяньне, страх перад праблемамі з тэлефоннай сувязьзю й павышаная зацікаўленасьць астраномаў, - гэта некаторыя зямныя прызнакі сонечнай буры, якая фіксавалася на Сонцы на мінулым тыдні.

Паводле амэрыканскіх экспэртаў, на Сонцы адбыліся тры выбухі, падчас якіх у касьмічную прастору была выкінутыя вялікія колькасьць энэргіі. Першая хваля прайшла побач зь Зямлёю. Пасьля другой на небе зьявілася палярныя зьзяньнi, а трэцяя хваля можа паўплываць на магнітнае поле нашай плянэты цягам бліжэйшых дзён.

Паводле навукоўцаў, бура мае сілу 3 балаў па 5-градуснай шкале. Гэта можа прывесьці да парушэньня працы спадарожнікаў, радыёсувязі й авіяцыі. Паводле экспэртаў, цягам бліжэйшых гадоў можна спадзявацца павелічэньня колькасьці магнітных бураў на Сонцы, паколькі яно знаходзіцца на этапе актыўнасьці, пік якой будзе назірацца праз два гады.

Моцныя магнітныя буры фіксуюцца раз на больш за 10 гадоў – апошняя (у 2003 годзе ) сапсавала спадарожнікавыя сыстэмы. У 1989 годзе сонечны вецер на 9 гадзінаў спыніў пастаўкі электрычнасьці да 6 мільёнаў дамоў у Канадзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт