Logo Polskiego Radia
Print

Ладан як золата

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2012 17:37
Паводле галяндзкіх навукоўцаў, дрэва, зь якога атрымліваюць ладан, апынуліся пад пагрозай зьнікненьня.

/

Вытворчасьць ладана можа неўзабаве стаць немагчымай. Цягам 15 бліжэйшых гадоў яна можа скараціцца нават напалову, лічаць галяндзкія навукоўцы.

Ладан - гэта араматычная смала, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расьце на тэрыторыі ўсходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Арабійскай паўвыспы.

Тым часам паводле адмыслоўцаў згаданым дрэвам пагражае зьнікненьне.

Па-першае, старыя дрэвы высыхаюць. Па-другое, людзі мала садзяць новых расьлінаў. Апрача таго, у такіх краінах, як Аман, Емэн ды Этыёпія згаданыя дрэвы высякаюцца, паколькі мясцовыя жыхары патрабуюць месца пад сельскагаспадарчыя культуры. Дрэвы баскевіля зяўляюцца тасама ахвярай экспансіі іншых гатункаў расьлінаў.

Менавіта таму галяндзкія навукоўцы раяць стварыць дзеля іх аховы адмысловыя запаведнікі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт