Мільярды Супэр-Земляў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.03.2012 08:00
Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што падобных на Зямлю плянэтаў можа быць дзясяткі мільярдаў.
У нашай галяктыцы могуць існаваць мільярды плянэтаў, падобных на Зямлю. Пра гэта сьведчаць найноўшыя сімуляцыі, праведзеныя ў Чылі групай міжнародных навукоўцаў.
Гэтыя плянэты астраномы называюць Супэр-Землямі. Некалькі такіх плянэтаў удалося ўжо адкрыць. Цяпер іхныя характэрныя рысы навукоўцы параўноўваюць да вядомых у нашай галяктыцы зоркаў - чырвоных карлікаў.
Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што падобных на Зямлю плянэтаў можа быць дзясяткі мільярдаў. Экспэрты лічаць, што яны разьмешчаныя ў гэтак званай заселенай зоне, то бок у такой адлегласьці ад мацярынскай плянэты, дзе ёсьць ўмовы для існаваньня вады ў вадкім стане.
Для правядзеньня сімуляцыяў навукоўцы выкарысталі вельмі дакладны сканэр плянэтаў (High Accuracy Radial velocity Planet Searcher). Ён выкрывае дэталёвыя розьніцы ў гравітацыі, да якіх прычыняецца рух плянэтаў побач з мацярынскай зоркай.
аз