Тысяча чалавек пацярпела ад мэтэарытнага дажджу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.02.2013 16:40
Масква заклікала іншыя краіны пабудаваць супольную сыстэму абароны ад аб’ектаў з космасу.
Каля тысячы чалавек параненыя ў выніку мэтэарытнага дажджу, які зраніцы адбыўся ў Расеі. Зь іх каля 200 – гэта дзеці. Пашкоджаныя каля 3 тысяч будынкаў.
Як тлумачаць расейкія экспэрты, мэтэарытны дождж быў выкліканы выбухам агромнага аб’екту, які ўвайшоў у зямную атмасфэру. Мэтэарыт, абломкі якога ўпалі на Зямлю, важыў некалькі дзясяткаў тон.
Міністэрства надзвычайных сытуацый заклікае расейцаў, каб у выпадку, калі яны знойдуць кавалак мэтэарыта, не падыходзіць да яго й паведаміць у паліцыю.
Масква заклікала іншыя краіны пабудаваць супольную сыстэму абароны ад аб’ектаў з космасу. Адначасова расейскія ўлады паінфармавалі, што ў Алтайскім краі, на мяжы з Казахстанам, ёсьць назіральная база, зь якой будзе весьціся назіраньне за касьмічным сьмецьцем, якое кружыць вакол нашай плянэты. Сыстэма аднак пачне працаваць праз год.
ав