Logo Polskiego Radia
Print

Эдварду Сноўдэну не пагражае небясьпека

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2013 17:30
ЗША прасілі затрымаць амэрыканца, аднак Масква адмовілася, абгрунтоўваючы гэта тым, што ён не парушыў расейскага заканадаўства.
Wikipedia/Duffman

Эдварду Сноўдэну не пагражае небясьпека – паведаміў заснавальнік партала WikiLeaks Джульян Асанж. Былы афіцэр ЦРУ Сноўдэн пару дзён таму папрасіў палітычны прытулак у Эквадоры. У сваю чаргу Асанж вось ужо год жыве ў амбасадзе Эквадору ў Лёндане, асьцерагаючыся свайго арышту.

Заснавальнік WikiLeaks сказаў, што з амэрыканцам знаходзіцца яго давераная асоба.

Пару дзён таму ўлады Эквадору паведамілі, што разглядзяць заяву Сноўдэна аб палітычным прытулку. Нагадаем, некалькі тыдняў таму былы афіцэр амэрыканскай разьведкі ЦРУ раскрыў сакрэт, што спэцслужбы ЗША кантралююць мабільную сувязь ды інтэрнэт і сочаць у ім за грамадзянамі. Пра гэта амэрыканец заявіў у Ганконку. Учора ён прыляцеў у Маскву.

Карэспандэнт Польскага радыё ў расейскай сталіцы паведамляе, што Эдвард Сноўдэн не пакінуў Масквы. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі аэрапорта “Шарамецьева”. Былы афіцэр ЦРУ застаецца ў транзытнай зоне апэрапорта, у Гавану, куды ён зьбіраецца, хутчэй за ўсё накіруецца бліжэйшым самалётам.

Эдварда Сноўдэна шукаюць спэцслужбы ЗША, яго абвінавачваюць у шпіянажы і ў тым, што выдаў дзяржаўныя таямніцы. Вашынгтон прасіў расейцаў затрымаць амэрыканца, аднак Масква адмовілася, абгрунтоўваючы гэта тым, што ён не парушыў расейскага заканадаўства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт