Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Украіны перадало Расеі ноту з-за візыту Мядзьведзева ў Крыме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.03.2014 17:42
Сёньня Мядзьведзеў прыбыў у Сімферопаль для правядзеньня нарады па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Крым.
www.volfoto.inf.ua

Знаходжаньне расейскага прэм'ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Крыме без ўзгадненьня з украінскім бокам зьяўляецца грубым парушэньнем міжнароднага права й міжнародных пратаколаў. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс. МЗС Украіны сёньня перадало расейскаму боку ноту, у якой выказала катэгарычны пратэст у сувязі з прыездам прэм'ера Расеі ў Крым. "Знаходжаньне афіцыйнай асобы замежнай дзяржавы на тэрыторыі Ўкраіны без папярэдняга ўзгадненьня з украінскай бокам зьяўляецца грубым парушэньнем існуючых нормаў міждзяржаўных зносін і практыкі міжнароднага пратаколу" - адзначыў Перабійніс.
Нагадаем, сёньня прэм'ер-міністар Расеі Мядзьведзеў прыбыў у Сімферопаль для правядзеньня нарады па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, далучаных нядаўна да Расеі. Украіна ды большасьць дзяржаў сьвету не прызнала анэксіі Крыму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт