Logo Polskiego Radia
Print

"Гэта спроба дэстабілізацыі польскай дзяржавы"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.06.2014 17:33
Нелегальны запіс размоў высокапастаўленых службоўцаў — гэта пагроза стабільнасьці дзяржавы, лічыць прэзыдэнт Польшчы.
The old-skool 'tache is now back in fashion, according to President Komorowski Photo: prezydent.plThe old-skool 'tache is now back in fashion, according to President Komorowski Photo: prezydent.pl


Прэзэдэнт Браніслаў Камароўскі на сустрэчы з журналістамі прадставіў сваю пазыцыю адносна скандалу з праслухоўваньнем польскіх палітыкаў.

Прэзыдэнт выказаў перакананьне, што нелегальныя запісы дзяржаўных чыноўнікаў — гэта пагроза стабільнасьці дзяржавы. Прэзыдэнт паведаміў, што ягонае рашэньне правесьці кансультацыі мае на мэце вызначыць, ці кааліцыя па-ранейшаму здольная кіраваць дзяржавай. Браніслаў Камароўскі таксама пералічыў важнейшыя пытаньні, якія павінны быць высьветленыя ў сувязі з палітычным крызысам, выкліканым скандалам з праслухоўваньнем высокапастаўленых дзяржаўных службоўцаў.

Браніслаў Камароўскі: „Па-першае, неабходна высьветліць хто і зь якой мэтай займаўся нелегальным падслухоўваньнем. Па-другое, чаму апэрацыя ў такім буйным маштабе стала магчымай, чаму яна была агучфная зьдзяйсьняльнікамі і так позна. Іншымі словамі, нам патрэбныя адказы на пытаньні, якія тычацца ўзроўню бясьпекі дзяржавы сёньня і ў будучыні.”

Адначасова прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі акрэсьліў сваю афіцыйную ролю ў гэтай сытуацыі.

Браніслаў Камароўскі: „У маім перакананьні, з Канстытуцыі, зь яе палажэньняў і яе духу, вынікае, што прэзыдэнт у сытуацыях крызысу павінен дзейнічаць як фактар, які стабілізуе дзяржаву, а не яшчэ больш дэстабілізаваць яе. Варта ўзгадаць, што Канстытуцыя кажа пра тое, што прэзыдэнт не ініцыюе зьмены ўраду. Прэзыдэнт удзельнічае ў прызначэньні новага ўраду, калі такой будзе воля парлямэнту".

Героямі запісаў і стэнаграм размоў, якія публікуе штотыднёвік „Wprost”, сталі, сярод іншых, кіраўнік МУС Бартломей Сянкевіч, кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі, старшыня Нацбанку Польшчы Марэк Бэлька, генэральны сакратар партыі „Грамадзянская плятформа” Павал Грась і старшня ўправы кампаніі „Orlen” Яцэк Кравец.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт