Logo Polskiego Radia
Print

Расея ня выдасьць Януковіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2014 11:35
Расейцы нагадваюць, што Інтэрпол таксама адмовіўся ўнесьці экс-прэзыдэнта ў міжнародны вышук.
Четвертый президент Украины Виктор ЯнуковичЧетвертый президент Украины Виктор Януковичkmu.gov.ua

Расея ня выдасьць Украіне экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ды чальцоў яго сям'і. Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведамілі прадстаўнікі расейскіх праваахоўных органаў.

Паводле гэтай крыніцы інфармацыі, для экстрадыцыі Віктара Януковіча „няма ніякіх прававых падставаў”.

Сур'ёзным аргумэнтам у дадзеным выпадку, паводле расейскага боку, зьяўляецца факт, што Інтэрпол таксама адмовіўся ўнесьці прадстаўнікоў былога ўрада Ўкраіны ў міжнародны вышук.

Нядаўна прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэта расейскія спэцслужбы дапамаглі Януковічу перабрацца спачатку ў Крым, а затым у Расею.

Нагадаем, Януковіч зьбег з Украіны ў канцы лютага ў выніку масавых антыўрадавых дэманстрацый. Як паведамляюць расейскія СМІ, ва Ўкраіне супраць яго й яго бліжэйшых супрацоўнікаў узбуджана некалькі крымінальных спраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт