Logo Polskiego Radia
Print

"Польшча павінна паставіць ва Ўкраіну зброю й ваенную тэхніку"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2015 14:21
Польскі палітык: нельга ў цэнтры Эўропы «сядзець ціха пад венікам».
Павел КовальПавел КовальИсточник:WP.PL / Łukasz Szełemej

Польшча павінна паставіць ва Ўкраіну зброю й ваенную тэхніку, лічыць былы намесьнік міністра замежных справаў, былы эўрадэпутат і палітык правай арыентацыі Павал Коваль. У інтэрвію на хвалях варшаўскай рэгіянальнай станцыі Польскага радыё ён сказаў, што Польшча павінна рэагаваць на тое, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны. Павал Коваль лічыць, што нельга ў цэнтры Эўропы «сядзець ціха пад венікам». «Спачатку мы не прадалі ўкраінцам зброі, пазьней былі праблемы, каб выслаць куленепрабіваемыя камізэлькі, а цяпер Расея выбірае, ад каго купляць і ад каго не купляць прадукты харчаваньня ў Польшчы ды Эўропе», - сказаў Коваль.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт