Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - сьвята Канстытуцыі 3 траўня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2015 09:15
Канстытуцыя 3 траўня ня мела прэцэдэнсу, не капіравала чужыя ўзоры, была прыкладам для іншых.
www.bbn.gov.pl

Сёньня – 224 гадавіна прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня. Гэта быў першы сучасны асноўны закон у Эўропе й другі ў сьвеце, пасьля канстытуцыі ЗША.

Урачыстасьці, зьвязаныя з гадавінай прыняцьця Канстытуцыі распачаліся ў 9 гадзін (польскага часу) у Архікатэдры Яна Хрысьціцеля ў Варшаве. Як тлумачыць дарадчык прэзыдэнта, прафэсар Томаш Налэнч, гэта нагадвае падзеі з 1791 году. Пасьля прыняцьця Канстытуцыі кароль, дэпутаты й сэнатары пайшлі на Сьвятую імшу. Сёньня Імша адпраўляецца за цэлую Польшчу.

У 11.00 прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ў Каралеўскім замку ўручыць ордэны й дзяржаўныя адзнакі. А 12 гадзіне ў замку пачнуцца галоўныя ўрачыстасьці.

Wikipedia
Wikipedia

У 1791 годзе дзень 3 траўня быў прызнаны сьвятам Канстытуцыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны камуністычныя ўлады замянілі яго сьвяткаваньнем 1 траўня, а ў 1951 годзе цалкам адмянілі. Пасьля сыстэмных перамен, з красавіка 1990 году, 3 траўня – нацыянальнае сьвята.

Гісторык доктар Пётр Угнеўскі адзначае, што Канстытуцыя 3 траўня ня мела прэцэдэнсу, не капіравала чужыя ўзоры, была прыкладам для іншых. “Яна па сёньняшні дзень дае палякам некалькі ўнівэрсальных пасылаў. Яна зьяўляецца ўзорам палітычнага кансэнсуса паміж бакамі канфлікту. Яе істотнай вартасьцю было доўгахвалевае мысьленьне й дзейнасьць для дабра краіны, праца, разьлічанае на гады, а не адзін тэрмін паўнамоцтваў Сэйму”, - адзначыў гісторык.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт