Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы працягваецца выбарчая цішыня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2015 11:28
10 траўня палякі выбіраюць прэзыдэнта краіны зь ліку 11 кандыдатаў.

Апоўначы ў Польшчы пачалася выбарчая цішыня перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Яна будзе працягвацца да закрыцьця выбарчых участкаў, то бо да 21.00 у нядзелю.

Нагадаем, 10 траўня палякі выбіраюць прэзыдэнта краіны зь ліку 11 кандыдатаў.

Цягам выбарчай цішыні забараняецца праводзіць выбарчую кампанію, ладзіць сходы, мітынгі й дэманстрацыі падтрымкі. Нельга таксама раздаваць выбарчыя ўлёткі ці плякаты.

Строга забаронена таксама публікаваць вынікі перадвыбарчых апытаньняў. За гэта пагражае штраф у памеры ад 500 тысяч да мільёна злотых.

Выбарчая цішыня датычыць таксама інтэрнэт-выданьняў. Артыкулаў, якія былі зьмешчаныя раней, ня трэба выдаляць, але яны ня могуць абнаўляцца.

Пра тое, ці дайшло да парушэньня правілаў выбарчай цішыні, вырашаюць суд і праваахоўныя органы, а не Дзяржаўная выбарчая камісія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт