Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда на Вэстэрплятэ: Польшча была заўсёды на боку свабоднага сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.09.2015 09:07
Урачыстасьці ў гадавіну атакі на Вэстэрплятэ пачаліся пунктуальна ў 4:45.
Вестерплатте - полуостров в Гданьске, по которому  1 сентября 1939 года в 4:45 немецкий линкор "Шлезвиг-Гольштейн" открыл огонь, ознаменовав начало II Мировой войны. Вестерплатте - полуостров в Гданьске, по которому 1 сентября 1939 года в 4:45 немецкий линкор "Шлезвиг-Гольштейн" открыл огонь, ознаменовав начало II Мировой войны. gdanska.zhp.pl

Урачыстасьці ў гадавіну атакі на Вэстэрплятэ пачаліся пунктуальна ў 4:45 каля помніка Абаронцаў узьбярэжжа. У іх прынялі ўдзел, між іншым, прэзыдэнт Анджэй Дуда й прэм’ер-міністра Эва Копач.

“Мы можам ганарыцца перад нашымі саюзьнікамі тады й нашымі цяперашнімі саюзьнікамі, бо Польшча заўсёды стаяла на правільным боку, Польшча заўсёды была на боку свабоднага сьвету”, - падкрэсьліў Анджэй Дуда на Вэстэрплятэ ў Гданьску, падчас сьвяткаваньня 76 гадавіны выбуху ІІ Сусьветнай вайны.

Прэзыдэнт зазначыў, што кожны год 1 верасьня на Вэстэрплятэ праходзяць урачыстасьці, каб “ушанаваць памяць польскіх герояў, каб памяць пра самы страшны катаклізм ХХ стагодзьдзя, якім была ІІ Сусьветная вайна, распачатая гітлераўскай Нямеччынай”.

Анджэй Дуда нагадаў, што першыя бомбы ўпалі на Велюнь у 4.40, але першыя выстралы прагучалі пяць хвілін пасьля - на Вэстэрплятэ з браняносца "Schleswig-Holstein". “Гэтае месца зьяўляецца й застанецца назаўсёды сымбалем геройства польскага жаўнера”, - сказаў прэзыдэнт.

Адначасова ён падкрэсьліў, што 17 верасьня 1939 году быў рэалізаваны пакт Рыбентроп-Молатава й Польшча была атакаваная зь іншага боку, атакаваная “другім вялікім страшным таталітарызмам – сталінаўскім, Чырвонай арміяй Савецкага саюзу”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт