Варшава запрашае прыняць удзел у конкурсе бардаўскай песьні ОППА 2015
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.09.2015 09:42
Штогод на кокурс ОППА падаюць заяўкі беларускія барды. У 2006 годзе галоўны прыз заваявала Тацьцяна Беланогая.
33. Міжнародны фэстываль бардаў адбудзецца 14-22 лістапада гэтага года ў Варшаве.
У ОППА можа прыняць удзел кожны, хто сьпявае песьні, якія стварыў сам (музыку й словы).
Паўфінал конкурсу ОППА 2015 адбудзецца 15 лістапада, Вялікі фінал – 15 лістапада (нядзеля). Тэрмін падачы заявак ад удзельнікаў заканчваецца 15 кастрычніка.
У гэтым годзе Гран-пры ОППА – прыз імя Ёнаша Кофты забясьпечвае фінансаваньне студыйных запісаў у 9 тыс. злотых брута і выпуск 600 асобнікаў CD пераможцы. Іншыя пераможцы «Залатой пяцёркі» атрымаюць прызы ў выглядзе электроннага абсталяваньня.
Падрабязная інфармацыя аб правілах, форме заяўкі і інш. зьмешчана на сайце www.oppa.pl
ОППА – зьяўляецца найбуйнейшым у Польшчы Міжнародным фэстывалем бардаў. Адна з асноўных мэт фэстывалю – выяўленьне маладых талентаў сярод тых, хто сьпявае свае ўласныя песьні.
У рамках ОППА акрамя конкурснай часткі праходзіць таксама канцэрт зорак – былых пераможцаў конкурсу.
яс