Расейцы абстрэльваюць Сырыю таксама з мора
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.10.2015 16:25
                    
                                 
                
                
                    Гэтую інфармацыю пацьвердзіў міністар абароны Расейскай Фэдэрацыі.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Расейцы атакуюць наземныя цэлі ў Сырыі ня толькі з паветра, але й з мора. Гэта пацьвердзіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Кіраўнік Мінабароны паведаміў, што былі выпушчаныя 26 ракетаў з 4 караблёў. Агулам з пачатку апэрацыі, то бок 30 верасьня, расейцы абстралялі ў Сырыі 112 цэляў.
Паводле расейскага прэзыдэнта, ваеннае супрацоўніцтва ў рамках апэрацыі ў Сырыі павінна працягвацца. Гаворка ідзе пра сумесныя дзеяньні з ЗША, Турцыяй, Саудаўскай Арабіяй, Іранам і Іракам.
Уладзімір Пуцін дадаў, што яшчэ рана казаць пра вынікі расейскай інтэрвэнцыі ў Сырыі.
У сваю чаргу Сяргей Шайгу заявіў, што ён гатовы падпісаць адпаведнае пагадненьне аб супрацоўніцтве з Пэнтагонам.
аз