Дэманстрацыя гарнякоў у Варшаве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        22.10.2015 12:10
                    
                                 
                
                
                    Прафсаюзы пікетавалі перад канцылярыяй прэм’ер-міністра.
                
                
                    
                         PAP/Andrzej Grygiel
PAP/Andrzej Grygiel
                     
                
                
                
               
                
                         Разам з шахцёрамі ў Варшаву прыехалі прадстаўнікі іншых галін – чыгуначнікі, працаўнікі збройнай прамысловасьці й мэдпрацаўнікі. Дэманстрацыя распачалася а 12 гадзіне. У сталіцу прыехала каля 15 тысяч працаўнікоў горназдабываючай галіны. Удзельнікі пікету нагадалі ўраду ўсе, паводле іх, нявыкананыя абяцаньні.
Сёньняшняя акцыя галоўным чынам была зьвязана з падпісаным 17 студзеня пагадненьнем, якое павінна было, між іншым, гарантаваць будучыню шахтам. Паводле гарнякоў, гэтае абяцаньне ня выкананае ўрадам.
Арганізатарам акцыі зьяўляўся Міжпрафсаюзны пратэстацыйны камітэт Сылеска-Дамброўскага рэгіёну, які быў падпісантам паразуменьня з 17 студзеня.
Удзельнікі пратэсту пакінулі перад будынкам канцылярыі вярбу, ня якой  павесілі грушы, шарыкі й туалетную паперу. Так, паводле іх, павінен  выглядаць сымбаль цяперашняга ўраду.
ав