Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Лаўроў адмяніў свой візыт у Турцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2015 17:54
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што не рэкамэндуе грамадзянам Расеі наведваць гэтую краіну.
MSZ RP

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адмяніў свой візыт у Турцыю, які меў пачацца заўтра. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства таксама заявіў, што не рэкамэндуе грамадзянам Расеі наведваць гэтую краіну. Адно з расейскіх турбюро ўжо заявіла, што адмаўляецца ад арганізацыі тураў у Турцыю.
Пагаршэньне адносін на лініі Масква-Анкара зьвязанае з інцыдэнтам, які здарыўся раніцай у аўторак. Як паведамлялася, зьнішчальнік F-16 ВПС Турцыі зьбіў расейскі франтавы бамбавік Су-24М. Анкара сьцьвярджае, што самалёт парушыў паветраную прастору краіны. У сваю чаргу Масква зазначае, што бамбавік знаходзіўся ў паветранай прасторы Сырыі. Абломкі самалёта ўпалі на тэрыторыю Сырыі. Абодвум пілётам удалося катапультавацца над тэрыторыяй, якая знаходзіцца пад кантролем баевікоў. Тэрарысты заявілі, што забілі пілётаў, а ў сеціве зьявіўся відэаролік, на якім бачна, як яны расстрэльваюць лётчыкаў у паветры.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт