Міжнародная фэдэрацыя хакею атрымала скаргу на лаянку матам (ВІДЭА 18+)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.05.2016 07:21
Фэдэрацыя вывучыць выпадак, як беларускі хакеіст ужыў ненарматыўную лексіку ў адносінах да журналіста.
Беларускі хакеіст Андрэй Стасьvk.com
Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы (АІПС) зьвярнулася са скаргай у Міжнародную фэдэрацыю хакея (ІІХФ), паведамляе БелаПАН. Нагодай стала нецэнзурнае выказваньне беларускага хакеіста Андрэя Стася 14 траўня ў мікст-зоне пасьля матчу чэмпіянату сьвету супраць каманды Вугоршчыны.
Беларуская каманда ў той раз прайграла вугорцам зь лікам 2:5. Пасьля гульні журналісты папрасілі Стася даць камэнтар, на што ён заявіў, быццам ужо дзесяць разоў даваў. На рэпліку «Яшчэ можна даць» спартовец адрэагаваў нецэнзурнай лаянкай.
АіПС адзначае, што атрымала скаргу ад расейскіх і беларускіх журналістаў, якія асьвятляюць турнір. Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы выказала заклапочанасьць, тым, што хакейная арганізацыя не адрэагавала на дзеяньні, якія закранаюць правы спартыўных журналістаў.
Разам з тым, у дакумэнце АІПС гаворыцца, што Стась быў вымушаны прынесьці прабачэньні пасьля таго, як яго паводзіны асудзілі журналісты і заўзятары. Падобныя выпадкі ў мікст-зонах і ложах прэсы, як адзначае АІПС, не адзінкавыя. Таму асацыяцыя заклікае журналістаў неадкладна зьвяртацца ў міжнародную ці нацыянальныя асацыяцыі СМІ пры пагрозе іх правам.
эўрарадыё/вс
Увага! Відэаролік утрымлівае ненарматыўную лексіку!