Logo Polskiego Radia
Print

Папа ў чарговы раз назваў забойства армян у Асманскай імпэрыі генацыдам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2016 11:40
Словы пантыфіка выклікалі рэзкую рэакцыю Турцыі: Анкара адклікала свайго пасла з Ватыкану.
Сустрэча Папы Рымскага ў аэрапорце Ерэвана Сустрэча Папы Рымскага ў аэрапорце Ерэвана PAP/EPA/L'OSSERVATORE ROMANO/HANDOUT

Папа Рымскі Францішак, які прыбыў зь візытам у Армэнію, чарговы раз назваў забойства армян у Асманскай Імпэрыі ў 1915 годзе генацыдам. У мінулым годзе пантыфік ужо называў забойства армян «першым генацыдам ХХ стагодзьдзя», выклікаўшы такім чынам рэзкую рэакцыю Турцыі – пераемніцы Асманскай Імпэрыі.

Цяпер Анкара адклікала свайго пасла з Ватыкану, а прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган назваў выказваньне Францішка «чарговай памылкай».

Паводле ацэнак гісторыкаў, у гады Першай сусьветнай вайны войскі Асманскай Імпэрыі забілі 1,5 млн армян. Турцыя ў сваю чаргу заяўляе, што ў вайну сапраўды загінула шмат армян-хрысьціян, аднак ставіць пад сумнеў лічбу ахвяр, зазначаючы, што забойствы не адбываліся паводле нацыянальнай прыкметы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт