Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны прапануе Польшчы й Летуве прыняць супольную заяву па гадавіне 17 верасьня 1939 году. Андрэй Парубій наведаў Варшаву з кароткім візытам, каб прыняць удзел у парлямэнцкай канфэрэнцыі па пытаньнях супрацоўніцтва ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.
Старшыня Вярхоўнай рады нагадаў, што ўкраінскі парлямэнт прадставіў некалькі праектаў рэзалюцый, якія павінны быць адказам на заяву польскага парлямэнта па справе Валынскага злачынства. Ён лічыць, што адна зь іх, хутчэй за ўсё, будзе прынятая. Нагадаем, польскі дакумэнт прызнае масавыя забойствы палякаў на Валыні генацыдам.
„Пасьля гэтых дыскусіяў мы павінны вярнуцца да практыкі сумесных рэзалюцый”, - падкрэсьліў украінскі палітык.
Андрэй Парубій дадаў, што першая супольная заява павінна тычыцца нападзеньня Савецкага Саюзу на Польшчу 17 верасьня 1939 году.
„Няма сумненьняў у тым, што той жа агрэсар, па такіх жа імпэрскіх прычынах цяпер нападае на Ўкраіну”, - падкрэсьліў ён.
Парубiй сустрэўся са сьпікерам Сэйма Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński), якому прадставіў сваю прапанову. Паводле старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, польскі бок зацікаўлены ідэяй.
аз
Украіна прапануе Польшчы прыняць супольную заяву па гадавіне 17 верасьня 1939 году
„Мы павінны вярнуцца да практыкі сумесных рэзалюцый”, - лічыць старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны.
Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны прапануе Польшчы й Летуве прыняць супольную заяву па гадавіне 17 верасьня 1939 году. Андрэй Парубій наведаў Варшаву з кароткім візытам, каб прыняць удзел у парлямэнцкай канфэрэнцыі па пытаньнях супрацоўніцтва ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.
Старшыня Вярхоўнага рады нагадаў, што ўкраінскі парлямэнт прадставіў некалькі праектаў рэзалюцый, якія павінны быць адказам на заяву польскага парлямэнта па справе Валынскага злачынства. Ён лічыць, што адна зь іх, хутчэй за ўсё, будзе прынятая. Нагадаем, польскі дакумэнт прызнае масавыя забойствы палякаў на Валыні генацыдам.
„Пасьля гэтых дыскусіяў мы павінны вярнуцца да практыкі сумесных рэзалюцый”, - падкрэсьліў украінскі палітык.
Андрэй Парубій дадаў, што першая супольная заява павінна тычыцца нападзеньня Савецкага Саюзу на Польшчу 17 верасьня 1939 году.
„Няма сумненьняў у тым, што той жа агрэсар, па такіх жа імпэрскіх прычынах цяпер нападае на Ўкраіну”, - падкрэсьліў ён.
Парубий сустрэўся са сьпікерам Сэйма Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński), якому прадставіў сваю прапанову. Паводле старшыні Вярхоўнай рады Ўкраіны, польскі бок зацікаўлены гэткай ідэяй.
аз