Logo Polskiego Radia
Print

Паляк у сярэднім штомесяц выдаткоўвае на прадукты 62 эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2016 10:59
Агулам на харчаваньне жыхар Польшчы выдаткоўвае 24% сваіх штомесячных выдаткаў.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

Жыхар Польшчы ў сярэднім штомесяц выдаткоўвае на прадукты харчаваньня 268 злотых (62 эўра). Дадзеныя ахопліваюць пэрыяд ад ліпеня 2015 года да чэрвеня 2016 года. Выдаткі на харчаваньне павялічыліся на 2,8% у параўнаньні з папярэднім аналягічным пэрыядам, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы.

Агулам на харчаваньне паляк выдаткоўвае 24% сваіх штомесячных выдаткаў. У сярэднім штомесячныя выдаткі жыхара Польшчы складаюць 1109 злотых (256 эўра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт