Logo Polskiego Radia
Print

Каля 4 млрд эўра выдаткавала польская дзяржава на дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2017 19:04
У 2017 годзе на праграму «Сямʼя 500+» заплянавана ў бюджэце больш за 5 млрд эўра.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

Урадавая праграма «Сямʼя 500+» да канца мінулага года ахапіла 3,8 млн польскіх дзяцей, а семʼі атрымалі больш за 17 млрд злотых (3 млрд 900 млн эўра). Пра гэта 17 студзеня заявіла міністар па справах сямʼі, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska).

Паводле яе слоў, ва ўсёй Польшчы праграма ахапіла 55% непаўналетніх. Амаль 46% дзяцей, якія атрымалі фінансавую падтрымку, жывуць у вёсках.

Праграма «Сямʼя 500+» была ўведзеная ў мінулым годзе польскім урадам кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць». Праграма прадугледжвае штомесячную выплату 500 злотых (каля 115 эўра) на кожнае другое й наступнае дзіця незалежна ад даходаў сям’і. У выпадку, калі сямʼя альбо юрыдычныя апекуны выхоўваюць адно дзіця з інваліднасьцю, то яны таксама могуць разьлічваць на дапамогу.

У 2017 годзе на праграму «Сямʼя 500+» заплянавана ў бюджэце 22 млрд злотых (больш за 5 млрд эўра). Частка эканамістаў крытыкуе згаданую праграму, зазначаючы, што дзяржава ня мае фінансавых сродкаў на тое, каб раздаваць грошы ўсім сем’ям, а ня толькі тым, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Спэцыялісты таксама зазначаюць, што праграма фінансуецца за кошт бюджэтнага дэфіцыту.

вс

Міністар
Міністар па справах сямʼі, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска/PAP/Tomasz Gzell

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт