Logo Polskiego Radia
Print

Напярэдадні 8 Сакавіка створаны сьпіс 50-і найбольш уплывовых полек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2017 09:58
Першае месца без неспадзяванак: прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
Намесьнік прэм'ер-міністара Польшчы Бэата Шыдла Намесьнік прэм'ер-міністара Польшчы Бэата Шыдла фота: P.Tracz/KPRM

Напярэдадні 8 Сакавіка калектыў тыднёвіка «Wprost» стварыў свой сьпіс 50-і найбольш уплывовых полек. Першае месца заняла прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла. На другім – міністар па справах сямʼі, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Трэцяе месца заняла Анна Левандоўска – польская спартоўка, прамоўтэрка здаровага ладу жыцьця, жонка футбаліста нацыянальнай зборнай Польшчы й клюбу Bayern München Робэрта Левандоўскага. На чацьвёртай пазыцыі – сусьветна вядомая рэжысэрка Агнешка Холянд. А замыкае «пераможную» пяцёрку Анна Стрэжыньска – міністар лічбавых тэхналёгій Польшчы.

З поўным сьпісам можна азнаёміцца ў апошнім нумары тыднёвіка «Wprost», які сёньня паступіў на продаж у кіёскі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт