Стральба ў Лас-Вэгасе: пакуль няма інфармацыі пра палякаў сярод ахвяраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.10.2017 08:11
                    
                                 
                
                
                    Консульства РП: на дадзеным этапе нельга цалкам выключыць гэткай магчымасьці.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Консульства Рэспублікі Польшча ў Лас-Вэгасе паведаміла, што пакуль не атрымала ніякіх паведамленьняў пра тое, што сярод ахвяраў стральбы ёсьць палякі. Адначасова прадстаўнікі консульства дадаюць, што на дадзеным этапе нельга цалкам выключыць гэткай магчымасьці, паколькі часткі ахвяраў дагэтуль не ўдалося ідэнтыфікаваць.
У тэракце, які адбыўся ў панядзелак (паводле цэнтральнаэўрапейскага часу)  былі забітыя 58 чалавек, больш за 500 атрымалі раненьні. 64-гадовы амэрыканец Стывен Пэдак адкрыў агонь па ўдзельніках канцэрту кантры-музыкі ў Лас-Вэгасе.
Гэта была самая крывавая такога роду падзея ў найноўшай гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі.
аз