На краму Biedronka ў Беластоку зьдзейсьнены напад
Злодзеі напалі на краму перад самым яе закрыцьцём.
У Беластоку на адну з крамаў вядомай сеткі Biedronka зьдзейсьнены напад. Як паведамляе беластоцкая паліцыя, інцыдэнт здарыўся ў суботу каля 20.30 паводле мясцовага часу - за 30 хвілін да закрыцьця дыскаўнтнэра. Паводле праваахоўных органаў, у маркет зайшлі чатыры мужчыны, запакавалі блёкі цыгарэт і нахабным чынам пачалі выходзіць з крамы. Пэрсанал, які хацеў спыніць злодзеяў, атрымаў ад іх папярэджаньне, што ў выпадку спробы інтэрвэнцыі будзе зьбіты. Злачынцы выйшлі з крамы, забраўшы з сабой цыгарэт на суму 5 тыс. злотых (каля 1 тыс. 200 эўра).
Паводле паліцыі, вечарам у суботу ў краме магло ўжо ня быць ахоўніка. Праваахоўныя органы не выключаюць, што пра гэта злачынцы маглі ведаць.
Biedronka - гэта папулярная ў Польшчы сетка крамаў, уладальнікам якой зьяўляецца партугальская кампанія Jerónimo Martins Polska. Першая крама была адкрытая ў верасьні 1995 года. З моманту адкрыцьця партугальцыі заінвэставалі ў сетку каля 3 млрд эўра. У Польшчы працуе каля 3 тыс. крамаў згаданага брэнду.
Крамы Biedronka - папулярныя месцы пакупак сярод беларусаў, якія наведваюць Польшчу.
У Беластоку на адну з крамаў вядомай сеткі Biedronka зьдзейсьнены напад. Як паведамляе беластоцкая паліцыя, інцыдэнт здарыўся ў суботу каля 20.30 паводле мясцовага часу - за 30 хвілін да закрыцьця дыскаўнтнэра.
Паводле праваахоўных органаў, у маркет зайшлі чатыры мужчыны, запакавалі блёкі цыгарэт і нахабным чынам пачалі выходзіць з крамы. Пэрсанал, які хацеў спыніць злодзеяў, атрымаў ад іх папярэджаньне, што ў выпадку спробы інтэрвэнцыі будзе зьбіты. Злачынцы выйшлі з крамы, забраўшы з сабой цыгарэт на суму 5 тыс. злотых (каля 1 тыс. 200 эўра).
Паводле паліцыі, вечарам у суботу ў краме магло ўжо ня быць ахоўніка. Праваахоўныя органы не выключаюць, што пра гэта злачынцы маглі ведаць.
Biedronka - гэта папулярная ў Польшчы сетка крамаў, уладальнікам якой зьяўляецца партугальская кампанія Jerónimo Martins Polska. Першая крама была адкрытая ў верасьні 1995 года. З моманту адкрыцьця партугальцы заінвэставалі ў сетку каля 3 млрд эўра. У Польшчы працуе каля 3 тыс. крамаў згаданага брэнду.
Крамы Biedronka - папулярныя месцы пакупак сярод беларусаў, якія наведваюць Польшчу.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар