Марцін Шульц: Эўразьвяз, гэта не супэрмаркет, дзе кожны выбірае, што хоча
Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны зноў пагражае Польшчы й Вугоршчыне з-за бежанцаў.
У інтэрвію „Bild Zeitung” лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марцін Шульц рэзка крытыкуе Польшчу, Вугоршчыну й Аўстрыю за адмову прыняць бежанцаў і зноў пагражае згаданым краінам фінансавымі санкцыямі.
Паводле нямецкага палітыка, за міграцыйны крызыс адказнасьць павінен узяць на сябе ўвесь Эўразьвяз, а ня толькі Нямеччына. Ён прыгразіў, што нямецкая дзяржава скараціць свае ўзносы ў бюджэт ЭЗ, калі такія краіны, як Польшча й Вугоршчына па-ранейшаму будуць адмаўляюцца прымаць уцекачоў.
„Мы плацім узносы ў бюджэт, фінансуем кошты, зьвязаныя зь бежанцамі, а некаторыя краіны, якія зьяўляюцца атрымальнікамі гэтых грошай, адмаўляюцца прымаць бежанцаў”, - заявіў Марцін Шульц. Ён дадаў, што Эўразьвяз, гэта юрыдычная супольнасьць, а не супэрмаркет, дзе кожны выбірае для сябе тое, што хоча.
Нагадаем, сёньня вугорскі прэм’ер госьціць на зьезьдзе баварскага Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу. У сувязі з тым лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны заклікаў свайго калегу з Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу Хорста Зеехофэра, нагадаць Віктару Орбану пра свабоду выказваньня меркаваньняў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра неабходнасьць прымаць бежанцаў.
аз
У інтэрвію „Bild Zeitung” лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марцін Шульц рэзка крытыкуе Польшчу, Вугоршчыну й Аўстрыю за адмову прыняць бежанцаў і зноў пагражае згаданым краінам фінансавымі санкцыямі.
Паводле нямецкага палітыка, за міграцыйны крызыс адказнасьць павінен узяць на сябе ўвесь Эўразьвяз, а ня толькі Нямеччына. Ён прыгразіў, што нямецкая дзяржава скароціць свае ўзносы ў бюджэт ЭЗ, калі такія краіны як Польшча й Вугоршчына па-ранейшаму будуць адмаўляюцца прымаць уцекачоў.
„Мы плацім узносы ў бюджэт, фінансуем кошты, зьвязаныя зь бежанцамі, а некаторыя краіны, якія зьяўляюцца атрымальнікамі гэтых грошай, адмаўляюцца прымаць бежанцаў”, - заявіў Марцін Шульц. Ён дадаў, што Эўразьвяз - гэта юрыдычная супольнасьць, а не супэрмаркет, дзе кожны выбірае для сябе тое, што хоча.
Нагадаем, сёньня вугорскі прэм’ер госьціць на зьезьдзе баварскага Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу. У сувязі з гэтым лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны заклікаў свайго калегу з Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу Хорста Зеехофэра нагадаць Віктару Орбану пра свабоду выказваньня меркаваньняў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра неабходнасьць прымаць бежанцаў.
аз